МІНСК, 7 чэр - Sputnik. Сіноптыкі паабяцалі да канца першага месяца лета камфортнае надвор'е, але папярэдзілі аб магчымых ападках.
"Да канца чэрвеня будзе камфортнае летняе надвор'е, хаця магчымы дажджы і навальніцы", – заявіла на прэс-канферэнцыі ў аўторак першы намеснік начальніка Белгідрамета Святлана Кузьміч.
Паводле яе слоў, з-за дастаткова халоднага мая вада ў азёрах і рэках была не вельмі камфортнай, але зараз ужо пачала выгравацца.
"Тэмпература вады павысілася і ўжо дасягае 16-21 градуса, але трэба памятаць, што ў дзённыя гадзіны ніжнія пласты вады больш халодныя", - сказала яна.
"Май 2022 года ў Беларусі быў нязвыкла халодным, тэмпература паветра была ніжэйшай за кліматычную норму", – адзначыла Кузьміч.
Паводле яе слоў, цяпер у краіне ўстанавілася летняе надвор'е. "Мы бачым, што надвор'е нармалізавалася, да канца тыдня тэмпература будзе вышэйшая за кліматычную норму - 25-30 градусаў", - сказала яна.
Разам з тым сіноптык папярэдзіла, што да выхадных тэмпература паветра ў Беларусі крыху панізіцца.
Надвор'е на заўтра
Як паведамілі ў Белгідрамеце, заўтра, 8 чэрвеня ў Беларусі чакаецца да 30 градусаў цяпла.
Паводле прагнозаў сіноптыкаў, днём у сераду чакаецца пераменная воблачнасць, будзе практычна без ападкаў, толькі там-сям па паўночным захадзе рэспублікі прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, таксама не выключаны навальніцы. Вецер будзе паўднёвы, ноччу прагназуецца слабы, днём таксама не больш за 3-8 метраў за секунду, але пры навальніцах магчымы парывы ветру да 14 метраў за секунду.
Уначы - 11-17 градусаў цяпла, а ўдзень - ад 25 да 30 у залежнасці ад рэгіёна краіны, сказалі ў Белгідрамеце.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Туманы на пачатку лета – прыгажосць Нёмана ў фотаздымках
Тое самае лета? Сіноптыкі расказалі пра надвор’е на тыдзень 6-12 чэрвеня
Наступіла лета: для адпачывальнікаў у Мінску гатова больш за 20 пляжаў