МІНСК, 7 чэр - Sputnik. Санкцыі падштурхоўваюць Беларусь і Расію на пошук рашэнняў па ўзмацненні эканамічнай дзейнасці прадпрыемстваў дзвюх краін, заявіў віцэ-прэм'ер Леанід Заяц, перадае карэспандэнт Sputnik.
"Санкцыі Еўрасаюза і ЗША вельмі сур'ёзна падштурхоўваюць Беларусь і Расію на пошукі іншых рашэнняў па ўзмацненні эканамічнай дзейнасці нашых прадпрыемстваў, павелічэнні дабрабыту нашых людзей і моцы нашых дзяржаў", - адзначыў намеснік кіраўніка беларускага ўрада.
Ён лічыць, што ў такіх умовах, калі іншыя "высвятляюць адносіны", Беларусь прадаўжае вырабляць усё самае неабходнае для чалавека - гэта хлеб і прадукты харчавання.
"Мы працягваем знаходзіць узаемную цікавасць. Так, людзі з Беларусі, Расіі, Ірана, Ірака, Венесуэлы, Манголіі, Таджыкістана і з іншых краін зацікаўлены ў тым, каб народ быў сыты, апрануты, абуты, і каб чалавек у сваёй дзяржаве быў патрэбны", - дадаў Леанід Заяц.
Таксама віцэ-прэм'ер расказаў, што на выставу "Белагра-2022" прыехалі больш за 35 дэлегацый, каб убачыць дасягненні Беларусі і прапанаваць свае магчымасці.
"Каб у далейшым пабудаваць цесную кааперацыю і інтэграцыю, дапоўніць адзін аднаго, каб ліквідаваць той імпарт, які ідзе з Еўропы, ЗША і іншых краін, каб на пляцоўках Беларусі і Расіі вырабляць той прадукт, які неабходны прамысловасці і людзям нашых краін", - адзначыў намеснік прэм'ер-міністра Беларусі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Беларусь адкажа на чарговыя еўрапейскія санкцыі - МЗС
Шосты пакет санкцый Захаду супраць Расіі і Беларусі уступіў у сілу
Краіны ЕС дамовіліся аб новых санкцыях у дачыненні да расійскай нафты