Беларусь апярэдзіла Германію па экспарце ў Расію

Увядзенне абмежавальных мер заходнімі краінамі прывяло да таго, што імпарт на беларускі і расійскі рынак скараціўся ў разы, чым скарысталіся прамысловыя вытворцы рэспублікі.
Sputnik
МІНСК, 8 чэр – Sputnik. Беларусь упершыню абыйшла ФРГ па пастаўках на рынак Расіі ў грашовым выражэнні пасля таго, як нямецкі экспарт у красавіку скараціўся на дзве трэці ў параўнанні з 2021 годам, паведамляе РБК.
Атрымліваецца, што пастаўкі асноўных гандлёвых партнёраў, якія ажыццяўлялі экспарт у Расію ў мінулым годзе, і чыя доля дасягала паловы ад усіх паставак, упалі ў гэтым годзе на 40%.
Пасля ўвядзення заходнімі краінамі санкцый Расія стала больш актыўна гандляваць з Беларуссю. Мінпрам рэспублікі паведамляў раней, што за першыя 4 месяцы бягучага года прамысловы экспарт у Расію вырас на 30%. У вартасным выражэнні ў красавіку ён вырас больш як на 100%.
У мінулым годзе Расія больш за ўсё імпартавала тавары з Кітая ($72,7 млрд). Германія была на другім месцы ($27,3 млрд), ЗША – на трэцім ($16,9 млрд). Беларусь з $15,6 млрд заняла чацвёртае месца.
У канцы красавіка стала вядома аб рашэнні Федэральнай мытнай службы Расіі адмовіцца на нявызначаны час ад публікацый даных аб імпарце і экспарце.
Заходнія рэстрыкцыі прывялі да абмежавання паставак на расійскі рынак такіх тавараў, як кветкі, папера, транспартныя сродкі, алкаголь, парфумерыя і касметыка, тавараў і тэхналогій падвойнага прызначэння і шмат чаго іншага.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Акрамя Расіі: Беларусь істотна зменшыла пастаўкі ў краіны СНД
Гродзенскі мясакамбінат пастаўляе штомесяц 150 тон прадукцыі ў Расію
Дзякуючы санкцыям унутраны тавараабарот у ЕАЭС значна вырас
Тавараабарот паміж РФ і Беларуссю кампенсуе экспартныя страты – Грызлоў
Беларусь плануе нарасціць экспарт харчавання да $8 млрд да 2025 года