Па-новаму: як зараз іпэшнікі змогуць разлічвацца на Wildberries?

У прэс-службе папулярнай інтэрнэт-крамы растлумачылі, што новая фінансавая палітыка дапаможа прадпрымальнікам мінімізаваць магчымыя страты з-за курсавых розніц.
Sputnik
МІНСК, 8 чэр – Sputnik. У расійскага маркетплэйсу Wildberries новая фінансавая палітыка: інтэрнэт-крама перайшла на разлікі ў нацыянальных валютах з міжнароднымі партнёрамі, паведамілі ў прэс-службе кампаніі.
Цяпер платформа, на якой можна купіць моднае адзенне, абутак, тавары для дома, тэхніку, касметыку і нават прадукты харчавання, будзе працаваць з бізнесменамі з Беларусі ў беларускіх рублях. З партнёрамі з Казахстана - у тэнге, Арменіі - у драмах, Узбекістана - у сумах, Кыргызстана - у іх нацыянальнай валюце сомах.
Да гэтага прадпрымальнікі, заказваючы або прадаючы той ці іншы тавар у маркетплэйсе, разлічваліся ў расійскіх рублях. Новая фінансавая палітыка тычыцца як прадаўцоў, так і ўладальнікаў партнёрскіх пунктаў выдачы заказаў і партнёрскіх сартавальных цэнтраў.
У кампаніі адзначаюць, што разлікі ў нацвалютах умацуюць іх пазіцыі на біржавым рынку. А іпэшнікам гэта дапаможа мінімізаваць магчымыя страты з-за ваганняў валютных курсаў і неабходнасці іх канвертавання.

Як мянялася фінансавая палітыка Wildberries?

На рынак Беларусі Wildberries выйшаў у 2012 годзе, аплата за пакупкі тады была прывязана да расійскай валюты. Праз некалькі гадоў разлік за аперацыі перавялі ў беларускія рублі, але напрыканцы 2020-га зноў вярнулі ў расійскія. Пры куплі беларускай картай з'яўлялася курсавая розніца - тавар, як правіла, ацэньваўся ў большы бок.
У сакавіку 2022 года магазіны, якія працуюць у нашай краіне, зноў перайшлі на разлікі ў беларускай нацвалюце.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Як зараз будуць працаваць у Беларусі AliExpress, Wildberries і Uber?
ОZONатэрапія: як платформа паўплывае на рынак інтэрнэт-крам у Беларусі
"ВКонтакте" падтрымлівае малы і сярэдні бізнес у новых умовах