Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі

КДК і Падліковая палата РФ абмеркавалі інтэграцыю, санкцыі і медыяхолдынг

На пасяджэнні калегіі абмеркавалі фінансаванне праектаў, звязаных з культурай і інфармацыяй.
Sputnik
МІНСК, 9 чэр – Sputnik. Інтэграцыя Беларусі і Расіі дае магчымасць вытрымліваць санкцыйны ўдар з боку калектыўнага Захаду, заявіў старшыня Камітэта дзяржкантролю Беларусі Васіль Герасімаў.
У чацвер у Мінску праходзіць сумеснае пасяджэнне калегій Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусі і Падліковай палаты Расіі, на якім абмяркоўваюць інтэграцыю дзвюх краін, у тым ліку ўзаемадзеянне ва ўмовах заходніх санкцый.
"Знакавай падзеяй мінулага года з’яўляецца зацвярджэнне ВДС 28 саюзных праграм па ўмацаванні расійска-беларускай інтэграцыі па вельмі шырокім спектры ўзаемадзеяння", - заявіў Герасімаў на пасяджэнні калегіі.
Пры гэтым ён адзначыў важнасць інтэграцыі дзвюх краін па ўсіх напрамках, асабліва ва ўмовах заходніх санкцый.
"Інтэграцыя Беларусі і Расіі дазваляе вытрымліваць і санкцыйны ўдар Захаду", - заявіў Герасімаў.
Пры гэтым ён нагадаў, што саюзная інтэграцыя пачалася 25 гадоў таму і паспяхова працягваецца па ўсіх напрамках: "(...) няхай гэта будзе палітыка, эканоміка, навука, адукацыя, культура і гарантаванне бяспекі. Вельмі каштоўна тое, што рэалізацыя сумесных праектаў запатрабавана і дае практычныя вынікі".
У Мінску таксама сёння падвядуць вынікі праверкі таго, як быў выкананы бюджэт Саюзнай дзяржавы за мінулы год і вынікі сумеснай праверкі Беларуска-Расійскага ўніверсітэта.

Пра саюзны бюджэт

У сваю чаргу намеснік старшыні КДК Беларусі Андрэй Лабовіч пракаменціраваў ход выканання саюзнага бюджэту.
Падліковая плата РФ і Камітэт дзяржаўнага кантролю Беларусі ажыццяўляюць кантроль за ходам выканання бюджэта Саюзнай дзяржавы. Гэта тэма з’яўляецца прадметам аналізу і абмеркавання на сумесных пасяджэннях калегіі двух фіскальных ведамстваў.
"(…) фінансавая дысцыпліна па выкананні саюзнага бюджэту з года ў год паляпшаецца. Гэтаму ў тым ліку садзейнічае сістэмная работа кантрольных органаў дзвюх краін па праверцы фарміравання і выканання саюзнага бюджэту", – адзначыў Лабовіч.
Пры гэтым ён падкрэсліў, што ёсць і праблемныя моманты – размова ідзе аб скарачэнні колькасці саюзных праграм.
"Скарачаецца колькасць рэалізуемых праграм у рамках выканання саюзнага бюджэту. У 2010 годзе іх было каля 18, то ў 2021 годзе было выканана толькі 9 праграм, з якіх шэсць былі ў 2021 годзе завершаны", - прывёў даныя Лабовіч.
Акрамя гэтага, ён нагадаў і аб старой праблеме – па некаторых саюзных праграмах адзначаецца нізкая якасць афармлення справаздач.
Як паведамілі ў КДК, на пасяджэнні калегіі было адзначана, што працэс распрацоўкі і зацвярджэння праграм Саюзнай дзяржавы забюракратызаваны: час з моманту распрацоўкі канцэпцый праграм да даты іх зацвярджэння можа заняць больш як 5 гадоў.

Пра медыяхолдынг

На пасяджэнні калегіі таксама абмеркавалі пытанне фінансавання праектаў, звязаных з культурай і інфармацыяй.
"Кантрольныя органы дзвюх краіны лічаць, што патрабуецца перафарматаванне існуючай інфармацыйнай прасторы Саюзнай дзяржавы, далейшае развіццё ўсіх яе кампанентаў", - паведамілі ў КДК.
Там адзначылі, што размова ідзе аб стварэнні сучаснага медыяхолдынга на аснове мультымедыйнага рэсурсу друкаваных выданняў Саюзнай дзяржавы.
Што датычыцца праверкі Беларуска-Расійскага ўніверсітэта, у КДК паведамілі, што ў цэлым бакі выканалі двухбаковае пагадненне, хаця ўстаноўлены асобныя недахопы, якія датычацца ажыццяўлення фінансава-гаспадарчай дзейнасці ўніверсітэта.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Расія выдзеліць на праекты па імпартазамяшчэнні ў Беларусі $1,5 млрд
Расія і Беларусь выпускаюць у сябе ўсю санкцыйную прадукцыю – Грызлоў
Пуцін і Лукашэнка, магчыма, сустрэнуцца ў рамках Форума рэгіёнаў у Гродне
Масква і Мінск задаволены ходам рэалізацыі саюзных праграм
З 2024-га Беларусь і Расія будуць у адзінай эканамічнай прасторы – пасол