Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі

Лукашэнка прапануе стварыць сумесныя вытворчасці ў Курскай вобласці

Расійская дэлегацыя наведала буйныя прамысловыя беларускія вытворчасці – Мінскі аўтамабільны завод, Белкамунмаш і агракарпарацыю БНБК, поўны запуск якой плануецца ў пачатку ліпеня.
Sputnik
МІНСК, 9 чэр – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сустракаецца ў чацвер у Мінску з губернатарам Курскай вобласці Раманам Старавойтам, перадае карэспандэнт Sputnik.
Беларускі лідар цёпла прывітаў кіраўніка расійскага рэгіёна і адзначыў, што шчыра рады магчымасці абмеркаваць перспектывы двухбаковага ўзаемадзеяння.
Спачатку ён звярнуў увагу на тавараабарот паміж рэспублікай і расійскім рэгіёнам. Паводле яго слоў, па выніках мінулага года ён склаў крыху больш за 205 млн долараў. За чатыры месяцы 2022-га – больш за 88 млн долараў.
"Няхай мы не дасягнулі вышынь у тавараабароце, але мы бачым прыстойны прырост. Калі папярэдні год глядзець, працэнтаў на 22 мы дадалі. Нюанс адзін: у нас адмоўнае сальда, але мы гатовы нівеліраваць гэты недахоп. Галоўнае – ёсць чым", - адзначыў ён.
Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што Курская вобласць – вельмі важны гандлёва-эканамічны партнёр для Беларусі. Абодвум бакам трэба засяродзіцца на перспектыўных кірунках – будаўніцтве, прамысловай кааперацыі, АПК.
На думку Аляксандра Лукашэнкі, Беларусі і Курскай вобласці трэба пераходзіць ад простага гандлю да сумесных вытворчасцей. Перспектыўным уяўляецца стварэнне сумесных прадпрыемстваў.
"Можа, пачынаючы са зборкі нейкай тэхнікі, якая патрэбна будзе ў вашым рэгіёне", - растлумачыў беларускі лідар.
Прэзідэнт падкрэсліў, што Беларусь мае практычны вопыт рэалізацыі кааперацыйных праектаў па выпуску практычна ўсёй тэхнікі – трактароў, камбайнаў і іншай сельгастэхнікі, аўтамабільнай і гэтак далей.

Эканамічныя сувязі Беларусі і Курскай вобласці

Тавараабарот Беларусі і Курскай вобласці ў студзені-красавіку 2022 года склаў 88,2 млн долараў – амаль у два разы больш, чым за той жа перыяд у 2021-м. Рэспубліка імпартуе з рэгіёна свініну, пшаніцу, соевыя бабы, тлушч свіны і свойскай птушкі, тару з кардону, пліты, а таксама лісты і плёнку з пластмас.
Аснову паставак у Курскую вобласць складаюць інсектыцыды і гербіцыды, ніткі комплексныя сінтэтычныя, пліты, лісты і плёнка з пластмас, а таксама спецыфічныя тавары.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Расія і Беларусь выпускаюць у сябе ўсю санкцыйную прадукцыю – Грызлоў
Камбайны, мікрачыпы, насенне – чым цікава Беларусь Ніжняму Ноўгараду
Мардовія і Беларусь амаль на трэць павялічылі тавараабарот у I квартале
Прыморскі край хоча атрымліваць беларускую тэхніку ў лізінг
Беларусь і Ленінградская вобласць разлічваюць павялічыць тавараабарот на 30%