МІНСК, 9 чэр – Sputnik. Абмежаванні на наведванне лясоў у Беларусі дзейнічаюць у пяці рэгіёнах, выключэнне пакуль складае толькі Віцебская вобласць, аб гэтым сведчаць даныя інтэрактыўнай карты Мінлясгаса.
У краіне ўсталявалася па-сапраўднаму летняе надвор’е з дзённай тэмпературай паветра вышэй за +30°С, а такая спякота здольна нанесці ўрон не толькі людзям, але і прыродзе. У сувязі з гэтым абмежаванні і забароны на наведванне лясоў уведзены ў 78 раёнах краіны: у дваццаці ў Мінскай вобласці, у шаснаццаці ў Гомельскай, у дванаццаці на Брэстчыне, таксама ў сямнаццаці на Гродзеншчыне і ў трынаццаці раёнах Магілёўскай вобласці.
У Гомельскай вобласці ёсць раёны з самым высокім – "чырвоным" узроўнем небяспекі. Ён дзейнічае ў Брагінскім, Гомельскім, Ельскім, Калінкавіцкім, Лоеўскім, Мазырскім, Нараўлянскім, Петрыкаўскім і Рэчыцкім раёнах.
Падчас "чырвонага" узроўню нельга наведваць лясныя ўгоддзі, выбірацца туды на пікнікі, таксама забаронена збіраць ягады і грыбы.
Жоўты колер на карце ў сваю чаргу азначае або забарону на візіты ў лес у пэўны час дня, або забарону на ўезд туды на аўтамабілі, а таксама на іншыя дзеянні, якія могуць выклікаць пажар.
Але паколькі абмежаванні ў кожным раёне лясная гаспадарка мае права ўстанавіць свае, перад паездкай у лес лепш удакладніць, якія менавіта дзейнічаюць у дадзенай мясцовасці.
У Мінлясгасе адзначаюць, што сітуацыя можа аператыўна мяняцца ў залежнасці ад пажаранебяспечнай абстаноўкі, якая складваецца, і рэкамендуюць сачыць за інтэрактыўнай картай абмежаванняў на сайце ведамства.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Спёка ў Беларусі: якія могуць быць наступствы, расказалі ў МНС
Белгідрамет: да канца чэрвеня ў Беларусі будзе камфортнае надвор'е
Тое самае лета? Сіноптыкі расказалі пра надвор’е на тыдзень 6-12 чэрвеня