Калючая загарода Еўрасаюза

Як выглядае плот Польшчы на мяжы з Беларуссю – фота

Польшча пабудавала ўжо 120 кіламетраў сцяны, глядзіце ў фотастужцы кадры з мяжы.
Sputnik
Узводзіць сцяну Польшча вырашыла на фоне міграцыйнага крызісу канца 2021 - пачатку 2022 года. Усяго плануецца агарадзіць 186 кіламетраў мяжы, заканчэнне будаўніцтва намечана на канец чэрвеня.
1 / 10

Паліцэйская машына патрулюе дарогу ўздоўж сцяны на польска-беларускай мяжы.

2 / 10

Дзесяткі кіламетраў металічнай загароды выраслі на польска-беларускай мяжы.

3 / 10

Афіцэр пагранічнай службы дзяжурыць на мяжы.

4 / 10

Сцяна будуецца з рашэцістых металічных канструкцый вышынёй 5,5 метраў, з якіх 5 метраў – гэта стальныя слупы, усталяваныя на бетонным падмурку, яшчэ паўметра – калючы дрот.

5 / 10

Канструкцыю аснасцяць камерамі начнога бачання, датчыкамі руху.

6 / 10

Частка плота зроблена з "канцэрціны" – гэта спіральны металічны бар’ер, віткі якога парамі злучаны паміж сабой спецыяльнымі дужкамі. На кожным вітку можа быць да сямі вострых скоб, якія размешчаны так, што ўпіваюцца ў любога парушальніка. Жывёлы, трапляючы ў "канцэрціну", пачынаюць біцца і кідацца, атрымліваючы сур’ёзныя траўмы.

7 / 10

Від з паветра на збудаваную сцяну.

8 / 10

Пагранічнікі патрулююць мяжу на квадрацыклах.

9 / 10

Маёр Катажына Здановіч, прэс-сакратар пагранічнай службы Падляскага ваяводства.

10 / 10

У сувязі з узвядзеннем сцяны кіраўнік МЗС Беларусі Уладзімір Макей абвінаваціў Польшчу ў парушэнні Канвенцыі аб ахове сусветнай спадчыны. Справа ў тым, што плот пагражае жыццю і захаванню папуляцый жывёл, якія жывуць у Белавежскай пушчы. Як паведамляла ДПК Беларусі, з верасня 2021 года "25 дзікіх звяроў забіта загародамі" на мяжы Літвы, Латвіі і Польшчы з Беларуссю.

>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
ЮНЕСКА разгледзіць пытанне аб будаўніцтве Польшчай плота ў Белавежскай пушчы
Дзяржкантроль ацаніў урон ад плота ў Белавежскай пушчы
Шэсць нелегалаў спрабавалі трапіць з Беларусі ў Польшчу
Пункт размяшчэння бежанцаў у ТЛЦ "Брузгі" спыніў работу
Літва да восені завершыць будаўніцтва агароджы на мяжы з Беларуссю