https://bel.sputnik.by/20220605/yuneska-razgledzts-pytanne-ab-budantstve-polshchay-plota--belavezhskay-pushchy-1063284088.html
ЮНЕСКА разгледзіць пытанне аб будаўніцтве Польшчай плота ў Белавежскай пушчы
ЮНЕСКА разгледзіць пытанне аб будаўніцтве Польшчай плота ў Белавежскай пушчы
Sputnik Беларусь
Беларусь накіравала вялікую колькасць пісем і скарг у розныя міжнародныя інстанцыі, аднак толькі адна арганізацыя пакуль адрэагавала на сітуацыю. 05.06.2022, Sputnik Беларусь
2022-06-05T14:55+0300
2022-06-05T14:55+0300
2022-06-05T14:55+0300
калючая загарода еўрасаюза
юнеска
польшча
белавежская пушча
у свеце
беларусь
жывёлы
жывёльны свет
скарга
загарода
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/06/03/1063208526_0:51:1584:942_1920x0_80_0_0_3be220ee84a17ca5035510c92d4f9dd0.jpg
МІНСК, 5 чэр – Sputnik. ЮНЕСКА разгледзіць пытанне аб будаўніцтве на польскай тэрыторыі Белавежскай пушчы пагранічнай пяціметровай агароджы, паведаміў міністр прыроды і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі Андрэй Худык.Паводле яго слоў, беларускае Мінпрыроды з лета мінулага года звяртае ўвагу міжнароднай грамадскасці на недапушчальнасць стварэння штучных бар’ераў, якія прыводзяць да гібелі дзікіх жывёл.Сотні пісем і скаргПасля таго, як палякі пачалі ўзводзіць жалезную сцяну на мяжы з Беларуссю, ведамства накіравала скаргі ў розныя інстанцыі – сакратарыят Бернскай канвенцыі, польскі ўрад, міжурадавы камітэт па ахове сусветнай і прыроднай спадчыны, польскую акадэмію навук, Белавежскі нацпарк у Польшчы і іншыя.Акрамя таго, 40 зваротаў былі накіраваны ў розныя арганізацыі ад беларускай грамадскасці – у Greenpeace і Сусветны фонд дзікай прыроды."Але што мы бачым? 6-7 красавіка ў Савеце Еўропы праведзена першае ў гэтым годзе пасяджэнне бюро Бернскай канвенцыі. Аднак пытанне аб будаўніцтве агароджы на польскай тэрыторыі Белавежскай пушчы нават не было ўключана ў парадак дня", - звярнуў увагу Худык у інтэрв’ю БелТА.Ён падкрэсліў, што на звароты беларускага боку адгукнулася толькі адна арганізацыя – ЮНЕСКА. Гэтае пытанне ўстанова разгледзіць на 45-й сесіі камітэта сусветнай спадчыны, аднак дата мерапрыемства пакуль невядома.Помнікі чалавечай бяздумнасціМіністр звярнуў увагу на тое, што цяпер у Еўропе памежных загарод і бар’ераў больш, чым у часы халоднай вайны.Кіраўнік Мінпрыроды заявіў, што ў Беларусі прадоўжаць работу па прыцягненні ўвагі міжнароднай супольнасці да гэтай праблемы.Тым часам, спецыялісты беларускага прыродаахоўнага ведамства падлічылі, што з-за польскай загароды магчымы ўрон, нанесены толькі беспазваночным жывёлам, складзе больш за 270 тысяч долараў.Агароджа на мяжыПольшча пачала будаваць капітальнае збудаванне на мяжы ў студзені гэтага года. Такім чынам палякі вырашылі надзейна абараніцца ад мігрантаў, якія ў лістападзе 2021-га спрабавалі штурмаваць мяжу. Паводле інфармацыі польскага МУС, гэта будзе сцяна з рашэцістых металічных канструкцый вышынёй 5,5 метраў. Зверху над сцяной нацягваецца калючы дрот.Польшча ўжо пабудавала 120 км сцяны, даўжыня ў выніку павінна скласці 187 км. Раней паведамлялася, што на ўсё збудаванне было выдаткавана 1,6 мільярда злотых, ці каля 400 мільёнаў долараў.Беларускі бок раней неаднаразова заяўляў аб фактах гібелі буйных млекакормячых з-за сцяны.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
польшча
белавежская пушча
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/06/03/1063208526_0:0:1256:942_1920x0_80_0_0_59e7370571857ed5435cfd566631fd95.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
юнеска, польшча, белавежская пушча, у свеце, беларусь, жывёлы, жывёльны свет, скарга, загарода
юнеска, польшча, белавежская пушча, у свеце, беларусь, жывёлы, жывёльны свет, скарга, загарода
ЮНЕСКА разгледзіць пытанне аб будаўніцтве Польшчай плота ў Белавежскай пушчы
Беларусь накіравала вялікую колькасць пісем і скарг у розныя міжнародныя інстанцыі, аднак толькі адна арганізацыя пакуль адрэагавала на сітуацыю.
МІНСК, 5 чэр – Sputnik. ЮНЕСКА разгледзіць пытанне аб будаўніцтве на польскай тэрыторыі Белавежскай пушчы пагранічнай пяціметровай агароджы, паведаміў міністр прыроды і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі Андрэй Худык.
Паводле яго слоў, беларускае Мінпрыроды з лета мінулага года звяртае ўвагу міжнароднай грамадскасці на недапушчальнасць стварэння штучных бар’ераў, якія прыводзяць да гібелі дзікіх жывёл.
Пасля таго, як палякі пачалі ўзводзіць жалезную сцяну на мяжы з Беларуссю, ведамства накіравала скаргі ў розныя інстанцыі – сакратарыят Бернскай канвенцыі, польскі ўрад, міжурадавы камітэт па ахове сусветнай і прыроднай спадчыны, польскую акадэмію навук, Белавежскі нацпарк у Польшчы і іншыя.
Акрамя таго, 40 зваротаў былі накіраваны ў розныя арганізацыі ад беларускай грамадскасці – у Greenpeace і Сусветны фонд дзікай прыроды.
"Але што мы бачым? 6-7 красавіка ў Савеце Еўропы праведзена першае ў гэтым годзе пасяджэнне бюро Бернскай канвенцыі. Аднак пытанне аб будаўніцтве агароджы на польскай тэрыторыі Белавежскай пушчы нават не было ўключана ў парадак дня", - звярнуў увагу Худык у інтэрв’ю
БелТА.
Ён падкрэсліў, што на звароты беларускага боку адгукнулася толькі адна арганізацыя – ЮНЕСКА. Гэтае пытанне ўстанова разгледзіць на 45-й сесіі камітэта сусветнай спадчыны, аднак дата мерапрыемства пакуль невядома.
Помнікі чалавечай бяздумнасці
Міністр звярнуў увагу на тое, што цяпер у Еўропе памежных загарод і бар’ераў больш, чым у часы халоднай вайны.
"Агароджы сталі помнікамі чалавечай бяздумнасці. Шкада бачыць Белавежскую пушчу ў гэтым спіску", - адзначыў ён.
Кіраўнік Мінпрыроды заявіў, што ў Беларусі прадоўжаць работу па прыцягненні ўвагі міжнароднай супольнасці да гэтай праблемы.
Тым часам, спецыялісты беларускага прыродаахоўнага ведамства падлічылі, што з-за польскай загароды магчымы ўрон, нанесены толькі беспазваночным жывёлам, складзе больш за 270 тысяч долараў.
Польшча пачала будаваць капітальнае збудаванне на мяжы ў студзені гэтага года. Такім чынам палякі вырашылі надзейна абараніцца ад мігрантаў, якія ў лістападзе 2021-га спрабавалі штурмаваць мяжу. Паводле інфармацыі польскага МУС, гэта будзе сцяна з рашэцістых металічных канструкцый вышынёй 5,5 метраў. Зверху над сцяной нацягваецца калючы дрот.
Польшча ўжо пабудавала 120 км сцяны, даўжыня ў выніку павінна скласці 187 км. Раней паведамлялася, што на ўсё збудаванне было выдаткавана 1,6 мільярда злотых, ці каля 400 мільёнаў долараў.
Беларускі бок раней неаднаразова заяўляў аб фактах гібелі буйных млекакормячых з-за сцяны.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Пункт размяшчэння бежанцаў у
ТЛЦ "Брузгі" спыніў работуУ Польшчы заявілі, што загарода на мяжы
жывёлам перашкаджаць не будзеПалякі разрэзалі "калючку" на мяжы, каб
прапусціць зубраПашкодзіў вочы і
сышоў крывёй: лось загінуў на беларуска-літоўскай мяжы