МІНСК, 10 чэр – Sputnik. Данбаскія дзеці, якія прыбылі ў Беларусь на рэабілітацыю, наведалі вайсковую часць 3214 унутраных войск МУС, дзе пазнаёміліся не толькі з байцамі міліцэйскага спецназа, але і са сваімі беларускімі аднагодкамі, паведамілі ў МУС.
Там удакладнілі, што размова ідзе аб выхаванцах ваенна-патрыятычнага клуба "Рысь".
"Для юных гасцей з Данбаса ваеннаслужачыя роты ганаровай варты прадэманстравалі плац-канцэрт, а курсанты факультэта ўнутраных войск Ваеннай акадэміі – элементы рукапашнага бою", - расказалі ва ўнутраных войсках МУС.
Таксама беларускія спецназаўцы расказалі рабятам пра баявы шлях 3-й асобнай Чырванасцяжнай брыгады спецыяльнага прызначэння, подзвіг легендарнага яфрэйтара Мікалая Захарава.
Паказальныя выступленні для дзяцей з Данбаса
© МВД Беларуси
Акрамя гэтага, была арганізавана выстава зброі, спецыяльных сродкаў і ваеннай тэхнікі.
Юныя беларускія патрыёты з Рысі расказалі сваім данбаскім аднагодкам пра клуб, цікавыя заняткі і захапляльныя экскурсіі.
Дырэктар Данецкай грамадскай арганізацыі для дзяцей інвалідаў і іх бацькоў "Дельфины" Вольга Волкава расказала, што ўжо чацвёрты раз прывозіць у Беларусь дзяцей на рэабілітацыю.
"Але каб нам, людзям з Данбаса, аддавалі воінскае прывітанне лепшыя войскі прэзідэнта Беларусі, я нават думаць не магла. Захапленне дзяцей – прамы гэтаму доказ", - сказала яна.
Яна таксама падзялілася аповедам аб тым, што адбываецца на іх тэрыторыі з 2014 года: "Мне балюча, што ў свой час у нас нехта не зразумеў, як ваш прэзідэнт, што трэба жорстка прымаць меры ў крытычных сітуацыях, каб краіна жыла мірна і не гінулі людзі".
Экскурсія па вайсковай часці
© МВД Беларуси
Рабяты з "Рысі" пасябравалі са сваімі данбаскімі аднагодкамі і паднеслі ім падарункі.
Экскурсія ў вайсковую часць 3214 унутраных войск МУС для дзяцей з Данбаса была арганізавана пры непасрэдным садзейнічанні грамадскага дзеяча Аляксея Талая, які ўжо пяць гадоў прывозіць данецкіх рабят на рэабілітацыю ў Беларусь.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Дзеці з Марыупаля сустрэліся з касманаўтам і пабывалі на Краснай Плошчы
Макей: дзеці - гэта стратэгічны рэсурс
Беларуская сістэма адукацыі гатова прымаць дзяцей з Украіны
Бегчы больш не буду: мама дзіцяці з аўтызмам - аб жыцці ў Данецку
Дзеці, якія пацярпелі ў Данецку, прыбылі на рэабілітацыю ў Беларусь