МІНСК, 12 чэр - Sputnik. У маі больш за ўсё патаннелі агуркі (амаль напалову) і часнок (на 21%). Як мяняліся цэны на прадукты і не толькі, паглядзелі па дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
У параўнанні з красавіком, у мінулым месяцы ў цэлым гародніна стала танней амаль на 15,5%, а садавіна - усяго на 5,4%. А вось малочныя прадукты даражэлі - амаль на 2%.
На 1,5% вырасла ў кошце мяса і амаль на столькі ж рыба. А яшчэ стаў даражэйшы хлеб (на 4%), а яшчэ крупы і бабовыя (4,2%).
Памідоры ў маі сталі таннейшыя на 16,7%, салодкі перац - амаль на 11%, капуста - на 10,5%.
Каштавала менш і садавіна. Так, яблыкі ў маі можна было купіць на 12,78% больш выгадна, чым у красавіку, амаль на 11% знізіліся цэны на вінаград. У цэлым гародніна стала таннейшай амаль на 15%, а садавіна – усяго на 5,36%.
З прадуктаў больш за ўсё даражэла згушчонка - на 11,16%. Яшчэ цэннік у большы бок змяніўся на цыбулю (9%), кукурузныя шматкі (на 8,5%), алей (на 7,21%), халву, маргарын і бульбу.
Паабедаць па-за домам цяпер таксама даражэй. Так, цэннік у сталовых вырас на 2,39%, у кафэ і рэстаранах - амаль на 2%. Падаражэў і фастфуд - на 1,15%.
Даражэлі цыгарэты (0,23%) і алкаголь - амаль на 3,3%.
А яшчэ нязначна выраслі ў цане адзенне (менш за 1%), мэбля (0,51%), дываны (1,62%), тэкстыль (больш за 2%), лекі (0,63%). У маі з нехарчовых тавараў танней можна было купіць толькі абутак: цэннік паменшыўся на 0,31%.
Па дадзеных Белстата, паслугі ў краіне зваліліся ў кошце. Напрыклад, на 0,04% - жыллёва-камунальныя. Пасажырскі транспарт патаннеў на 3,63%, а будаўнічыя працы - у сярэднім на 1%.
Нагадаем, раней паведамлялася, што гадавая інфляцыя ў Беларусі вельмі разагналася. Цэны ў маі ў параўнанні з красавіком бягучага года выраслі на 0,7%, за год гэты паказчык павялічыўся на 17%.
Паводле звестак Белстата, кошт прадуктаў за год павялічыўся на 19,3%. Крыху менш падаражэлі іншыя тавары - 18,7%. Менш за ўсё выраслі кошты на паслугі - на 10,8%.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Прафсаюзы: цэнаўтварэнне ў Беларусі павінна быць справядлівым
МАРГ распрацаваў праграму па стрымліванні коштаў і даў прагноз па інфляцыі ў маі
Нацстат падлічыў, на колькі выраслі цэны на цукар, яблыкі і капусту