https://bel.sputnik.by/20220602/prafsayuzy-tsenatvarenne--belarus-pavnna-byts-spravyadlvym-1063189563.html
Прафсаюзы: цэнаўтварэнне ў Беларусі павінна быць справядлівым
Прафсаюзы: цэнаўтварэнне ў Беларусі павінна быць справядлівым
Sputnik Беларусь
Прафсаюзы ўдзельнічаюць у маніторынгу цэн, дапамагаюць кантралюючым органам для таго, каб забяспечыць справядлівыя ўмовы для ўсіх удзельнікаў рынку. 02.06.2022, Sputnik Беларусь
2022-06-02T16:27+0300
2022-06-02T16:27+0300
2022-06-02T16:27+0300
мультымедыйны прэс-цэнтр sputnik беларусь
прафсаюзы
цэнавая палітыка
рынак
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102746/92/1027469204_0:52:3001:1740_1920x0_80_0_0_1eb15f0f5fe02501503b28176811f3dc.jpg
МІНСК, 2 чэр - Sputnik. Прафсаюзы ажыццяўляюць грамадскі маніторынг цэн ужо больш за пяць гадоў, расказаў у мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь намеснік старшыні Федэрацыі прафсаюзаў Уладзімір Пазднякоў.Прадстаўнік ФПБ растлумачыў, што справядлівасць заключаецца ў тым, што ўсе ўдзельнікі працэсу пачынаючы ад вытворцы, прадаўца і канчатковага спажыўца бачаць справядлівае цэнаўтварэнне, і кожны з іх можа рэалізаваць свае патрэбнасці пры наяўным узроўні цэн.Пры назіранні, па словах Пазднякова, федэрацыя зыходзіць з таго, што справядлівая цана павінна дазваляць вытворцам і прадаўцам развіваць свой бізнэс, плаціць заробкі, а пакупнік - мець магчымасць купіць тавары, у першую чаргу - прадукты харчавання.Ва ўсіх кутках краіны"З улікам таго, што Федэрацыя прафсаюзаў - гэта самая масавая грамадская арганізацыя ў краіне, мы прадстаўлены ў кожным кутку нашай краіны, адпаведна, маем магчымасць праводзіць усёабдымны маніторынг кожны месяц па пэўных групах тавараў", - расказаў Пазднякоў.Па словах намесніка старшыні арганізацыі, прафсаюзы маніторыць 50 пазіцый прадуктаў, лекаў. Спіс дапаўняюць, калі ёсць інфармацыя пра нейкі розкі ўсплёск коштаў.Пазнякоў распавёў, што прафсаюзы глядзяць кошты, у тым ліку, крамах крокавай даступнасці: штомесячны ахоп - 274 крамы.Ён адзначыў, што вельмі важна аналізаваць цэны зыходзячы з інфармацыі па канкрэтных рэгіёнах, таму што, калі па рэспубліцы цана на адзін і той жа тавар адрозніваецца на 5-10 працэнтаў, гэтаму павінна быць тлумачэнне."Вядома, адны прафсаюзы ў гэтым выпадку не справіліся б, таму што народны кантроль прадугледжвае магчымасць усёабдымнага ахопу. Тое, што датычыцца цэнаўтварэння, мы вельмі цесна ўзаемадзейнічаем з калегамі з КДК і МАРТ, як рэгулятара гэтага рынку", - расказаў Пазднякоў.Правяраюць цэны разамНамеснік старшыні растлумачыў, што з КДК і МАРГ у аб'яднання прафсаюзаў падпісана пагадненне, і абмен інфармацыяй аб цэнах адбываецца на рэгулярнай аснове.Па словах Пазднякова, актывісты руху глядзяць і коштавы зрэз, і на наяўнасць тавараў зважаюць, вялікі тэрытарыяльны ахоп дазваляе прафсаюзам бачыць сітуацыю ў краіне ў цэлым.Па асабліва рэзанансных выпадках, як расказаў прадстаўнік ФПБ, ствараюцца рабочыя групы пры ўдзеле прафсаюзаў, КДК, МАРГ, яны наведваюць магазіны з праверкамі на прадмет ацэнкі справядлівасці цэнаўтварэння.Пазнякоў адзначыў, што ключавы момант такіх праверак - кантроль за выкананнем заканадаўства аб цэнаўтварэнні.Кантралююць, паводле яго слоў, прымяненне абмежаванняў аптовых гандлёвых надбавак - гэта гранічны абмежавальны працэнт росту цаны па таварах першай неабходнасці."Вось комплекс мер, ён дае магчымасць гаварыць аб тым, што такіх скачкападобных момантаў у частцы росту цэн у Беларусі не назіралася", - рэзюмаваў Пазднякоў.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102746/92/1027469204_97:0:2758:1996_1920x0_80_0_0_b0079581ed121478b57e4dff1f501052.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
мультымедыйны прэс-цэнтр sputnik беларусь, прафсаюзы, цэнавая палітыка, рынак
мультымедыйны прэс-цэнтр sputnik беларусь, прафсаюзы, цэнавая палітыка, рынак
Прафсаюзы: цэнаўтварэнне ў Беларусі павінна быць справядлівым
Прафсаюзы ўдзельнічаюць у маніторынгу цэн, дапамагаюць кантралюючым органам для таго, каб забяспечыць справядлівыя ўмовы для ўсіх удзельнікаў рынку.
МІНСК, 2 чэр - Sputnik. Прафсаюзы ажыццяўляюць грамадскі маніторынг цэн ужо больш за пяць гадоў, расказаў у мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь намеснік старшыні Федэрацыі прафсаюзаў Уладзімір Пазднякоў.
"Хацелася б адзначыць, што не толькі сёння, але і раней, тэзіс аб тым, што цэнаўтварэнне ў рэспубліцы павінна быць справядлівым, гэта, напэўна, аснова асноў", - заявіў ён.
Прадстаўнік ФПБ растлумачыў, што справядлівасць заключаецца ў тым, што ўсе ўдзельнікі працэсу пачынаючы ад вытворцы, прадаўца і канчатковага спажыўца бачаць справядлівае цэнаўтварэнне, і кожны з іх можа рэалізаваць свае патрэбнасці пры наяўным узроўні цэн.
Пры назіранні, па словах Пазднякова, федэрацыя зыходзіць з таго, што справядлівая цана павінна дазваляць вытворцам і прадаўцам развіваць свой бізнэс, плаціць заробкі, а пакупнік - мець магчымасць купіць тавары, у першую чаргу - прадукты харчавання.
"З улікам таго, што Федэрацыя прафсаюзаў - гэта самая масавая грамадская арганізацыя ў краіне, мы прадстаўлены ў кожным кутку нашай краіны, адпаведна, маем магчымасць праводзіць усёабдымны маніторынг кожны месяц па пэўных групах тавараў", - расказаў Пазднякоў.
Па словах намесніка старшыні арганізацыі, прафсаюзы маніторыць 50 пазіцый прадуктаў, лекаў. Спіс дапаўняюць, калі ёсць інфармацыя пра нейкі розкі ўсплёск коштаў.
Пазнякоў распавёў, што прафсаюзы глядзяць кошты, у тым ліку, крамах крокавай даступнасці: штомесячны ахоп - 274 крамы.
"Пасля таго, як дадзеныя паступаюць у Федэрацыю прафсаюзаў, мы, выкарыстоўваючы спецыяльны праграмны комплекс маніторынгу цэн, маем магчымасць аналізаваць дадзеную інфармацыю ў разрэзе асобных груп тавараў, у разрэзе дынамікі цэн за папярэднія перыяды", - растлумачыў прадстаўнік ФПБ.
Ён адзначыў, што вельмі важна аналізаваць цэны зыходзячы з інфармацыі па канкрэтных рэгіёнах, таму што, калі па рэспубліцы цана на адзін і той жа тавар адрозніваецца на 5-10 працэнтаў, гэтаму павінна быць тлумачэнне.
"Вядома, адны прафсаюзы ў гэтым выпадку не справіліся б, таму што народны кантроль прадугледжвае магчымасць усёабдымнага ахопу. Тое, што датычыцца цэнаўтварэння, мы вельмі цесна ўзаемадзейнічаем з калегамі з КДК і МАРТ, як рэгулятара гэтага рынку", - расказаў Пазднякоў.
Намеснік старшыні растлумачыў, што з КДК і МАРГ у аб'яднання прафсаюзаў падпісана пагадненне, і абмен інфармацыяй аб цэнах адбываецца на рэгулярнай аснове.
"Роля прафсаюзаў у гэтым выпадку - гэта магчымасць аператыўна правесці маніторынг па ўсёй рэспубліцы", - адзначыў ён.
Па словах Пазднякова, актывісты руху глядзяць і коштавы зрэз, і на наяўнасць тавараў зважаюць, вялікі тэрытарыяльны ахоп дазваляе прафсаюзам бачыць сітуацыю ў краіне ў цэлым.
Па асабліва рэзанансных выпадках, як расказаў прадстаўнік ФПБ, ствараюцца рабочыя групы пры ўдзеле прафсаюзаў, КДК, МАРГ, яны наведваюць магазіны з праверкамі на прадмет ацэнкі справядлівасці цэнаўтварэння.
Пазнякоў адзначыў, што ключавы момант такіх праверак - кантроль за выкананнем заканадаўства аб цэнаўтварэнні.
Кантралююць, паводле яго слоў, прымяненне абмежаванняў аптовых гандлёвых надбавак - гэта гранічны абмежавальны працэнт росту цаны па таварах першай неабходнасці.
"Вось комплекс мер, ён дае магчымасць гаварыць аб тым, што такіх скачкападобных момантаў у частцы росту цэн у Беларусі не назіралася", - рэзюмаваў Пазднякоў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь МАРГ распрацаваў праграму па стрымліванні коштаў і даў прагноз па інфляцыі ў маі
Нацстат падлічыў, на колькі выраслі
цэны на цукар, яблыкі і капустуБеларусь забяспечвае сябе амаль усімі неабходнымі прадуктамі - Брыло