МІНСК, 13 чэр – Sputnik. Праца беларускага павільёна на ВДНГ павінна быць прыбытковай, заявіў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка на нарадзе ў панядзелак.
Паводле яго слоў, задача па развіццю айчыннага павільёна на найбуйнейшай выставе народных дасягненняў савецкіх краін правалена. Тым не менш, зараз аб’ект, як далажылі прэзідэнту адказныя за яго працу чыноўнікі, працуе з прыбыткам.
"Слухайце, мне ж важна, каб гэта было прыбытковае мерапрыемства. Але яшчэ важней, каб там дасягненні краіны былі прадстаўлены. І самыя высокія дасягненні, ці то прадукты харчавання, адзенне, тэхніка ці яшчэ нешта, прадаваліся праз ВДНГ, праз наш павільён", - растлумачыў беларускі лідар, яго словы прывяла прэс-служба.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што яму многія гавораць: ВДНГ не прыстасавана для продажу тых ці іншых тавараў. Аднак прадпрымальнікі і некаторыя прыватныя арганізацыі прадстаўлены там і гандлююць.
У сувязі з гэтым Лукашэнка паставіў пытанне адказным за беларускі павільён – як на пляцоўку прыйсці дзяржаўным прадпрыемствам?
"Слухайце, мне ўсё роўна, для чаго прыстасавана. Але гэта ў сэрцы велізарнай Расіі. Крама, можна сказаць. Вы ж зараз гандлюеце там – іпэшнікі і іншыя. З прыбыткам працуеце. А як "Беллегпраму", дзяржаўным прадпрыемствам туды прыйсці, штосьці выставіць і прадаць – гэта нельга. Як разумець?" - адзначыў ён.
Беларускі павільён на ВДНГ
Павільён зараз размешчаны ў будынку 1954 года пабудовы, ён быў адрэстаўраваны ў 2008 годзе. У 90-х гадах павільён працаваў як гандлёвы цэнтр, пасля як выстава.
Цяпер абмяркоўваецца пытанне мадэрнізацыі. Так, напрыклад, у рознічных крамах зробяць шоурумы – гэта дазволіць паказаць прадукцыю большай колькасці вытворцаў. Таксама ў будынку з’явяцца гнуткія экраны – для лічбавых выставак і прэзентацый.
Акрамя беларускай пляцоўкі, на ВДНГ дзейнічаюць павільёны Азербайджана і Арменіі, закрыты на рэканструкцыю павільёны Казахстана, Кыргызстана, Малдовы і Узбекістана.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Самазвалы БелАЗ заменяць у Расіі японскую тэхніку
Мінфін РФ гатоў размясціць беларускія аблігацыі на расійскім рынку
Беларусь апярэдзіла Германію па экспарце ў Расію
Камбайны, мікрачыпы, насенне – чым цікава Беларусь Ніжняму Ноўгараду
Прыморскі край хоча атрымліваць беларускую тэхніку ў лізінг