Сабаленка вярнулася ў топ-пяць рэйтынгу WTA

Рэйтынгавыя ачкі Сабаленка змагла зарабіць на спаборніцтвах у Хертагенбосху (Нідэрланды), хаця ў фінале яна прайграла расіянцы Кацярыне Аляксандравай.
Sputnik
МІНСК, 13 чэр - Sputnik. Першая ракетка Беларусі Арына Сабаленка перамясцілася на пяты радок новага рэйтынгу WTA, да гэтага яна знаходзілася на шостым месцы.
Цяпер у беларускай спартсменкі 4145 балаў, у прадстаўніцы Туніса Онс Жабер, якая знаходзіцца на чацвёртым радку, усяго толькі на пяць ачкоў больш. З пятага месца Сабаленка зрушыла Марыю Сакары з Грэцыі, якая зараз знаходзіцца на шостай пазіцыі.
Вікторыя Азаранка страціла адзін радок і зараз знаходзіцца на 20-м месцы, Сасновіч узнялася з 38-га на 36-е.
Рэйтынгавыя ачкі Сабаленка змагла зарабіць на спаборніцтвах у Хертагенбосху (Нідэрланды). Свой турнірны шлях Арына пачала з вельмі простай перамогі над украінкай Казловай у 1/16 фіналу, затым лёгка адолела нідэрландку Хартана, пасля чаго ў вельмі цяжкай бітве змагла ўстаяць супраць бельгійкі ван Эйтванк.
У паўфінале наша суайчынніца была на галаву мацнейшай за амерыканку Роджэрс, а фінальны паядынак звёў беларуску з расіянкай Аляксандравай. У першым сэце Кацярына прайгравала 2:4 па геймах, але потым выраўняла лік і нават завалодала перавагай (7:5). У другім сэце Аляксандрава не дала шанцаў Сабаленка - 6:0.
Расіянка пяць разоў падала навылёт і рэалізавала пяць брэйк-паінтаў з васьмі. У Сабаленкі было чатыры падвойныя памылкі і адзін рэалізаваны брэйк-поінт з пяці.
Прызавы фонд турніру склаў крыху больш за 203 тысячы еўра, за перамогу ў ім Аляксандрава атрымае больш за 26 тысяч еўра, Сабаленка - у два разы менш.
Найбліжэйшы турнір, на якім выступяць беларускі, пройдзе ў Берліне ўжо ў аўторак. У першым туры Сабаленка будзе гуляць супраць расіянкі Кудэрметавай.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Сабаленка прайграла ў фінале турніру WTA у Нідэрландах
Сабаленка паднялася на 6-е месца ў рэйтынгу WTA
Сабаленка развіталася з турнірам "Ралан Гарос"