https://bel.sputnik.by/20220606/sabalenka-padnyalasya-na-6-e-mestsa--reytyngu-wta-1063315116.html
Сабаленка паднялася на 6-е месца ў рэйтынгу WTA
Сабаленка паднялася на 6-е месца ў рэйтынгу WTA
Sputnik Беларусь
У першай дзесятцы найлепшых тэнісістак планеты адбыліся вялікія змены, аднак рэйтынг па-ранейшаму ўзначальвае полька Іга Швентэк. 06.06.2022, Sputnik Беларусь
2022-06-06T13:45+0300
2022-06-06T13:45+0300
2022-06-06T13:45+0300
wta
рэйтынг wta
арына сабаленка
рэйтынг
тэніс
спорт
у свеце
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/05/0e/1062701524_0:0:3072:1728_1920x0_80_0_0_ada399fed03ff1c2a84cda6597717738.jpg
МІНСК, 6 чэр - Sputnik. Першая ракетка Беларусі Арына Сабаленка паднялася ў рэйтынгу WTA на адну пазіцыю - з 7-га на 6-е месца.У беларускі ў актыве 3 966 ачкоў, яна знаходзіцца ў лічаных балах ад пятай пазіцыі, на якой размяшчаецца прадстаўніца Грэцыі Марыя Сакары (4 016). Свае рэйтынгавыя ачкі Сабаленка палепшыла на "Ралан Гарос", дайшоўшы да 1/16 фіналу, дзе ўступіла італьянцы Каміле Георгі.У першай дзесятцы рэйтынга шмат іншых змяненняў. З пятага на другое месца перамясцілася эстонка Анет Кантавейт, з чацвёртага на трэцяе – іспанка Баула Бадоса, з шостага на чацвёртае – туніска Онс Жабер, з восьмага на сёмае – чэшка Караліна Плішкова, з 11-га на восьмае – амерыканка Джэсіка Пегула.На сваіх месцах засталіся прадстаўніца ЗША Даніэль Колінз (№9) і іспанка Гарбінье Мугуруса (№10).Узначальвае рэйтынг лепшых тэнісістак планеты па-ранейшаму полька Іга Швентэк, якая перамагла на "Ралан Гарос" і пяці турнірах да гэтага. У яе 8 631 ачко – амаль у два разы больш, чым у ідучай другой Кантавейт (4 326).Астатнія беларускі ў рэйтынгуВікторыя Азаранка страціла чатыры месцы і апусцілася на 19-ы радок. Аляксандра Сасновіч, якая дабралася да 1/8 фіналу "Ралан Гарос", паднялася ўверх на 10 пазіцый – з панядзелка яна стала 37-й ракеткай планеты.Вольга Гаварцова, якая прайграла ў кваліфікацыі Адкрытага чэмпіянату Францыі страціла 21 радок і спынілася на 220-й пазіцыі.Вера Лапко палепшыла свае пазіцыі і з 6 чэрвеня заняла 346-ы радок у рэйтынгу WTA. Маладая беларуска Крысціна Дзмітрук, якая напярэдадні выйшла ў фінал турніру ў Тбілісі, узнялася ажно на 121 пазіцыю – з 712-й на 589-ю.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/05/0e/1062701524_182:0:2913:2048_1920x0_80_0_0_a3dd5bad56bd1a650127ccba8775d6aa.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
wta, рэйтынг wta, арына сабаленка, рэйтынг, тэніс, спорт, у свеце
wta, рэйтынг wta, арына сабаленка, рэйтынг, тэніс, спорт, у свеце
Сабаленка паднялася на 6-е месца ў рэйтынгу WTA
У першай дзесятцы найлепшых тэнісістак планеты адбыліся вялікія змены, аднак рэйтынг па-ранейшаму ўзначальвае полька Іга Швентэк.
МІНСК, 6 чэр - Sputnik. Першая ракетка Беларусі Арына Сабаленка паднялася ў рэйтынгу WTA на адну пазіцыю - з 7-га на 6-е месца.
У беларускі ў актыве 3 966 ачкоў, яна знаходзіцца ў лічаных балах ад пятай пазіцыі, на якой размяшчаецца прадстаўніца Грэцыі Марыя Сакары (4 016). Свае рэйтынгавыя ачкі Сабаленка палепшыла на "Ралан Гарос", дайшоўшы да 1/16 фіналу, дзе ўступіла італьянцы Каміле Георгі.
У першай дзесятцы рэйтынга шмат іншых змяненняў. З пятага на другое месца перамясцілася эстонка Анет Кантавейт, з чацвёртага на трэцяе – іспанка Баула Бадоса, з шостага на чацвёртае – туніска Онс Жабер, з восьмага на сёмае – чэшка Караліна Плішкова, з 11-га на восьмае – амерыканка Джэсіка Пегула.
На сваіх месцах засталіся прадстаўніца ЗША Даніэль Колінз (№9) і іспанка Гарбінье Мугуруса (№10).
Узначальвае рэйтынг лепшых тэнісістак планеты па-ранейшаму полька Іга Швентэк, якая перамагла на "Ралан Гарос" і пяці турнірах да гэтага. У яе 8 631 ачко – амаль у два разы больш, чым у ідучай другой Кантавейт (4 326).
Астатнія беларускі ў рэйтынгу
Вікторыя Азаранка страціла чатыры месцы і апусцілася на 19-ы радок. Аляксандра Сасновіч, якая дабралася да 1/8 фіналу "Ралан Гарос", паднялася ўверх на 10 пазіцый – з панядзелка яна стала 37-й ракеткай планеты.
Вольга Гаварцова, якая прайграла ў кваліфікацыі Адкрытага чэмпіянату Францыі страціла 21 радок і спынілася на 220-й пазіцыі.
Вера Лапко палепшыла свае пазіцыі і з 6 чэрвеня заняла 346-ы радок у рэйтынгу WTA. Маладая беларуска Крысціна Дзмітрук, якая напярэдадні выйшла ў фінал турніру ў Тбілісі, узнялася ажно на 121 пазіцыю – з 712-й на 589-ю.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Сабаленка
развіталася з турнірам "Ралан Гарос"
Сасновіч прайграла на тэнісным турніры ў Рыме