Лукашэнка прызнаў адставанне беларускай мікраэлектронікі

Сусветныя вытворцы мікраэлектронікі сур’ёзна ступілі наперад пасля развалу Савецкага Саюза і сталі дамінаваць у гэтай галіне.
Sputnik
МІНСК, 14 чэр – Sputnik. У Беларусі як ніколі актуальна наданне імпульсу развіццю мікраэлектронікі, заявіў кіраўнік дзяржавы ў Палацы Незалежнасці на нарадзе па развіцці мікраэлектронікі.
"Так званая рыначная свабода – гэта пусты гук. Палітычны ціск і гандлёвыя войны перараслі ў гібрыднае супрацьстаянне. Нам штодзень даводзіцца змагацца за суверэнітэт і бяспеку краіны", - нагадаў Аляксандр Лукашэнка.
Пасля чаго дадаў, што нашай краіне даводзіцца займацца паралельным нарошчваннем кампетэнцый, таму што разлічваць прыходзіцца толькі на сябе. Праўда, ёсць яшчэ падтрымка дружалюбных краін, і ў першую чаргу Расіі.
"На гэтым фоне наданне новага імпульсу развіццю мікраэлектроннай прамысловасці актуальна як ніколі", - лічыць беларускі лідар.
Пры гэтым ён расказаў удзельнікам нарады, што да распаду Савецкага Саюза беларуская мікраэлектроніка нічым не ўступала прадукцыі кампаній, якія зараз з’яўляюцца дамінантнымі ў свеце.
"Аднак і сёння Беларусь, тым не менш, не страціла перадавых пазіцый у свеце па шэрагу напрамкаў высокатэхналагічнай вытворчасці. Але па шэрагу напрамкаў мы сур’ёзна адсталі", - цытуе Аляксандра Лукашэнку прэс-служба прэзідэнта.
На яго думку, беларускія распрацоўшчыкі цяпер здольны прапанаваць рашэнні, якія насычаны мікраэлектронікай для прымянення ў касмічнай оптыцы, зандзіраванні атмасферы, рэнтгенаграфіі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Лукашэнка раскрытыкаваў працу беларускага павільёна на ВДНГ
Фінішная прамая: Мезенцаў аб рэалізацыі саюзных праграм Беларусі і Расіі
Самазвалы БелАЗ заменяць у Расіі японскую тэхніку
Беларускі легпрам: больш за ўсё шыюць і ткуць у Віцебскай вобласці
Тэрміны рэалізацыі інвестпраектаў будуць прадаўжацца ў Беларусі