Відэа

Фотавыстава да 30-годдзя дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і РФ адкрылася ў Мінску

У Мінску адкрылася фотавыстава, прымеркаваная да 30-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Расіяй. Глядзіце на відэа Sputnik Беларусь, як прайшла цырымонія адкрыцця.
Sputnik
На мерапрыемства прыбылі міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей і пасол Расійскай Федэрацыі Барыс Грызлоў.
"Я лічу, што гэта вельмі знакавая дата ў гісторыі нашых адносін. Знакавая не толькі з пункту гледжання сімвалізму, але і з пункту гледжання рэальных спраў, падзей, дасягненняў. Мы можам адназначна канстатаваць, што мы падышлі да гэтай даты з вялізным багажом, назапашаным ва ўсіх сферах нашага супрацоўніцтва - палітычнай, ваеннай, гуманітарнай гандлёва-эканамічнай і іншых", - падкрэсліў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Беларусі.
У сваю чаргу Барыс Грызлоў адзначыў, што Беларусь і Расія, як паказаў час, - самыя надзейныя партнёры на постсавецкай прасторы.
"Бліжэй, чым Расія і Беларусь, напэўна, дзяржаў у свеце няма. І тое, што мы будуем Саюзную дзяржаву, якая, напэўна, будзе ўзорам міждзяржаўнага аб'яднання XXI стагоддзя, да якога, напэўна, будуць прыглядацца іншыя і стаяць у чарзе, каб да нас далучыцца ", - упэўнены кіраўнік расійскай дыпмісіі.
Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй устаноўлены 25 чэрвеня 1992 года.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Андрэйчанка: гісторыя сёння стала заложніцай вялікай палітыкі
Макей: галоўнае дасягненне - гэта роўныя правы грамадзян РФ і Беларусі
Каля 30% саюзных праграм рэалізаваны - Грызлоў