Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі

Каля 30% саюзных праграм рэалізаваны - Грызлоў

Паводле слоў пасла, Расія і Беларусь - узор дружалюбных адносін на постсавецкай прасторы і надзейныя партнёры з адзінай пазіцыяй.
Sputnik
МІНСК, 15 чэр - Sputnik. Каля 30% саюзных праграм на сёння ўжо рэалізаваны, аб гэтым заявіў пасол Расіі ў Беларусі Барыс Грызлоў на адкрыцці выставы, прысвечанай 30-годдзю дыпламатычных адносін паміж Расіяй і Беларуссю, перадае карэспандэнт Sputnik.
Дыпламат нагадаў, што 4 лістапада 2021 года прэзідэнты Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін у лістападзе мінулага года падпісалі дэкрэт аб асноўных напрамках рэалізацыі дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы на 2021-2023 гады. Былі прыняты 28 галіновых праграм, якія паспяхова рэалізуюцца цяпер.
"Гэтыя праграмы ў асноўным разлічаны на перыяд да канца 2023 года. Паводле ацэнкі кантралюючага органа, (гэта група вышэйшага ўзроўню) ужо прыкладна 30% тых задач, якія былі сфармуляваны ў гэтых праграмах, рэалізаваны на сёння", - паведаміў Барыс Грызлоў.

Бліжэй народаў няма

Час паказаў, што Расія і Беларусь - самыя надзейныя партнёры на прасторы былога Савецкага Саюза, зазначыў пасол.
"У нас, безумоўна, адзіныя пазіцыі ва ўсіх міжнародных арганізацыях. Гэта я асабліва адзначаю, таму што не ўсе краіны СНД, на жаль, адрозніваюцца менавіта адзінай пазіцый, якая магла б умацоўваць моц СНД, моц АДКБ", - падкрэсліў Грызлоў.
Ён нагадаў, што ў Расіі і Беларусі практычна тысячагадовы вопыт узаемадзеяння, агульная культура, агульная гісторыя, духоўныя і роднасныя сувязі.
"Бліжэй, чым Расія і Беларусь, напэўна, дзяржаў у свеце няма. І тое, што мы будуем Саюзную дзяржаву, якая, напэўна, будзе ўзорам міждзяржаўнага аб'яднання XXI стагоддзя, да якога, напэўна, будуць прыглядацца іншыя і стаяць у чарзе, каб да нас далучыцца . Гісторыя гэта пакажа", - упэўнены пасол.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Грызлоў: сіла Расіі і Беларусі - у адзінстве
Пуцін прысвоіў паслу Расіі ў Беларусі вышэйшы дыпламатычны ранг
Грызлоў: Саюзная дзяржава - узор міждзяржаўнага аб'яднання XXI стагоддзя