МІНСК, 15 чэр - Sputnik. Турыстычны цягнік упершыню адправіцца з Масквы ў Беларусь, два маршруты арганізуе ў жніўні гэтага года РЧ, паведамляе прэс-служба кампаніі.
"Беларускі ваяж" адбудзецца два разы - 5 і 12 жніўня. Выязджаць турысты будуць у пятніцу, вяртацца ў расійскую сталіцу - у панядзелак.
Маршруты будуць кругавыя, іх турыстам прапануюць на выбар: або Масква - Брэст - Мінск - Масква, або Масква - Гродна - Мінск - Масква. Падарожжа будзе арганізавана ў фармаце "атэль на колах", калі ўначы турысты адпачываюць у цягніку і перамяшчаюцца паміж гарадамі, а днём аглядаюць славутасці.
Расіянам прапануюць паглядзець на замкі ў Міры і Нясвіжы (бліжэйшая чыгуначная станцыя "Гарадзея" па брэсцкім напрамку), наведаць Брэсцкую крэпасць і Белавежскую пушчу ў Брэсце або Стары замак і Лютэранскую царкву Святога Іаана ў Гродна.
Цягнік аснашчаны зручнымі купэйнымі вагонамі і вагонамі СВ з кандыцыянерамі, экалагічна чыстымі прыбіральнямі, душавымі і разеткамі. У дарозе таксама будзе працаваць вагон-рэстаран.
Увесь турыстычны пакет з Масквы ў Брэст праз Мінск і назад у Маскву будзе каштаваць больш чым 30 тысяч расійскіх рублёў (амаль 1800 беларускіх рублёў). Маршрут у Гродна - ад 27 тысяч (каля 1600 беларускіх рублёў) Абодва туры разлічаны на чатыры дні і тры ночы. У пакет уваходзіць чыгуначны праезд, экскурсійная праграма з гідам, трансфер і харчаванне.
Чыгуначная сувязь паміж Беларуссю і Расіяй
Паміж буйнымі гарадамі дзвюх дзяржаў у дадзены момант курсіруе 14 пар цягнікоў міжнародных ліній, з якіх восем пар - БЧ, і шэсць пар - РЧ. Асноўныя напрамкі ў РФ - Масква, Санкт-Пецярбург, Калінінград, Сочы, Анапа, Адлер.
Таксама паміж Масквой і Мінскам штодзень курсіруюць дзве пары хуткасных міжнародных электрацягнікоў "Ласточка".
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Рана ўзрадаваліся: ПЦР усё ж патрэбен для палётаў з Беларусі ў Расію
"Белавія" павялічвае колькасць рэйсаў у Калінінград
Турцыя, Егіпет ці Грузія: дзе беларусам правесці свой водпуск?