МІНСК, 19 чэр – Sputnik. Аляксандр Лукашэнка павіншаваў беларусаў, якія заняты ў сферы аховы здароўя, з прафесійным святам – Днём медработніка.
"У вашых умелых і надзейных руках найважнейшы рэсурс краіны – здароўе і жыццё кожнага чалавека. Гэтую цяжкую, адказную і вельмі патрэбную прафесію выбіраюць толькі тыя, хто валодае бязмежным гуманізмам і жаданнем дапамагаць", - гаворыцца ў паведамленні прэс-службы прэзідэнта.
Беларускі лідар падзякаваў урачам за тое, што яны карпатліва працуюць кожны дзень. Ён таксама выказаў удзячнасць усяму медыцынскаму персаналу за вернасць доўгу і службу на карысць грамадзян і краіны.
Пасля чаго выказаў перакананне, што беларускія медыкі будуць і надалей павышаць узровень айчыннай медыцыны на аснове захавання традыцый і пераемнасці.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў медыкам мець моцнае здароўе, быць шчаслівымі і ўдачлівымі, а таксама дабівацца поспеху, займаючыся сваёй высакароднай працай.
У лістападзе мінулага года беларускі лідар падчас працоўнай паездкі ў Оршу выказаў меркаванне, што медыкі павінны пасля вучобы атрымліваць размеркаванне на працу на 10 гадоў.
"Прыйшоў ва ўніверсітэт вучыцца – прыйшоў, скончыў. Мы цябе рыхтавалі – адпрацуй 10 гадоў. Нам трэба паставіць усе кропкі над "i", - падзяліўся бачаннем сітуацыі Аляксандр Лукашэнка.
Тады кіраўнік дзяржавы знаходзіўся ў сценах гарадской бальніцы №1 імя Сямашкі, дзе ў тым ліку, абмяркоўвалася пытанне недахопу ў краіне спецыялістаў рэаніматолагаў.
Пасля чаго ён абурыўся тым фактам, што беларускія медыкі, атрымаўшы бясплатную адукацыю ў рэспубліцы, эмігрыруюць за мяжу, дзе працягваюць працаваць.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Беларускія спецыялісты стварылі тэст-сістэму для дыягностыкі воспы малпаў
"ЛАДЭ" аднаўляе працу пасля прыпынення ліцэнзіі
Дзяржкантроль возьмецца за стаматалагічныя клінікі
Прыватнага ўжо наеўся: Лукашэнка паабяцаў развіваць дзяржахову здароўя
Міністэрства аховы здароўя вырашае праблему з пастаўкамі медабсталявання