Беларускія спецыялісты стварылі тэст-сістэму для дыягностыкі воспы малпаў

© Минздрав Беларуси / Telegram-каналДырэктар РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі Уладзімір Гарбуноў
Дырэктар РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі Уладзімір Гарбуноў
 - Sputnik Беларусь, 1920, 14.06.2022
Падпісацца
Вірус, які раней сустракаўся ў асноўным у Цэнтральнай і Заходняй Афрыцы, з мая нечакана стаў распаўсюджвацца ў краінах Заходняй Еўропы, дзе выяўлена ўжо больш за тысячу хворых.
МІНСК, 13 чэр - Sputnik. У Беларусі распрацавана тэст-сістэма, якая дае магчымасць дыягнаставаць вірус воспы малпаў, заявіў дырэктар РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі Уладзімір Гарбуноў.
Нагадаем, першы захварэлы на вірус воспы малпаў у Заходняй Еўропе, якая раней не з'яўлялася эндэмічнай па гэтай інфекцыі, быў зафіксаваны 7 мая ў Вялікабрытаніі. На сёння, паводле звестак СААЗ, геаграфія воспы малпаў пашырылася больш чым на 20 краін свету, там выяўлена звыш тысячы хворых.
"Мы распрацавалі тэст-сістэму для лабараторнай дыягностыкі воспы малпаў", – заявіў Уладзімір Гарбуноў. Яго словы цытуе Telegram-канал Міністэрства аховы здароўя Беларусі.
Ён адзначыў, што раней мікрабіёлагамі і эпідэміёлагамі РНПЦ была распрацавана тэхналогія стварэння тэст-сістэм для выяўлення розных захворванняў інфекцыйнага характару. Гаворка ідзе пра ПЦР-наборы і для COVID-19, і для такіх рэдкіх захворванняў, як, напрыклад, Эбола, удакладніў Гарбуноў.
Тэст-сістэма для вызначэння воспы малпаў, паводле яго слоў, з'яўляецца стандартнай і ўключае ў сябе некалькі этапаў. У прыватнасці, гэта падбор нуклеатыдных паслядоўнасцяў, якія павінны быць спецыфічныя для дадзенага ўзбуджальніка.

Дзе прайсці дыягностыку?

Уладзімір Гарбуноў мяркуе, што дыягностыка на прадмет інфіцыравання воспай малпаў, хутчэй за ўсё, будзе праводзіцца на базе ўзначаленай ім установы.
"Думаю, дыягностыку пачнем рабіць у нашым цэнтры, ён створаны пад асабліва небяспечныя інфекцыі, у нас ёсць усе магчымасці для гэтага", - сказаў дырэктар РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі.
Пры гэтым ён звярнуў увагу на тое, што Сусветная арганізацыя аховы здароўя адносіць воспу малпаў да трэцяй групы біярыску, у Беларусі ж крытэрыі больш жорсткія - гэта чацвёртая група. "Гэта значыць трэба працаваць у самых жорсткіх умовах бяспекі", – дадаў Гарбуноў.

Як хутка працуе тэст-сістэма?

Па словах дырэктара РНЦП, на дыягностыку воспы малпаў спатрэбіцца ўсяго толькі некалькі гадзін пасля таго, як біяматэрыял паступіць у лабараторыю. Так было і з каронавірусам, адзначыў ён.
Аднак Уладзімір Гарубноў упэўнены, што шырокага прымянення гэтая тэст-сістэма не знойдзе, паколькі воспа малпаў не адрозніваецца шырокім распаўсюджваннем, а па-другое, малаверагодна, што гэтае захворванне ў бліжэйшы час з'явіцца ў Беларусі.
"Будзем спадзявацца, да нас інфекцыя не дойдзе. Але наш цэнтр створаны, каб працаваць на апярэджанне. Мы можам распрацоўваць нават тое, што трэба ў адзінкавай колькасці", - рэзюмаваў дырэктар РНЦП эпідэміялогіі і мікрабіялогіі.

Вакцынацыя: шчасліўчыкі, хто нарадзіўся да 1980-х

Адносна вакцынацыі ад воспы малпаў, Уладзімір Гарбуноў адзначыў, што гэты вірус роднасны вірусу натуральнай воспы, і тыя, хто быў ад яе прышчэплены, маюць імунітэт.
"Хто нарадзіўся да 1980-х - у гэтых адносінах шчасліўчык. Але, думаю, Міністэрства аховы здароўя будуць прыняты меры пры неабходнасці. Вакцына існуе, яю можна пачаць хутка карыстацца пры неабходнасці", - сказаў на заканчэнне кіраўнік Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Першыя выпадкі воспы малпаў выявілі ў Бразіліі і Грэцыі
Краін усё больш: СААЗ апублікавала свежую зводку па воспе малпаў
СААЗ ацаніла рызыку распаўсюджвання воспы малпаў у свеце
Стужка навiн
0