Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе

Расія выкарыстала ва Украіне новыя ракеты – "Изделие 305"

Расійскія войскі ва Украіне прымянілі новыя лёгкія высокадакладныя ракеты, якія прызначаны для ўдараў з верталётаў як па рухомых, так і па статычных цэлях.
Sputnik
МІНСК, 20 чэр – Sputnik. Аб прымяненні расійскай авіяцыяй падчас спецаперацыі РФ новага ўзбраення, прадэманстраванага ўпершыню ў мінулым годзе, паведамляе РІА Навіны са спасылкай на інфармаваную крыніцу.
"У рамках спецыяльнай ваеннай аперацыі на Украіне армейская авіяцыя Расійскай Федэрацыі пачала прымяняць новыя лёгкія шматмэтавыя кіраваныя ракеты "305". Ракеты прымяняюцца з борта ўдарных верталётаў Мі-28НМ па важных аб’ектах украінскіх войск, напрыклад, па складах з боепрыпасамі і ГЗМ", - растлумачыла крыніца агенцтва.
Яна дадала, што ў новага ўзбраення адхіленне ад цэлі не больш за два метры, гэта вельмі высокая дакладнасць удару. Ракеты могуць дастаць як адну цэль, так і адразу некалькі, яны падтрымліваюць і розныя рэжымы навядзення.
Ёсць варыянт, калі боепрыпас пасля адстрэльвання з верталёта працуе аўтаномна – па прынцыпе "стрэліў і забыўся". Пры гэтым рэжыме цэль запамінаецца оптыка-электроннай галоўкай саманавядзення (ГСН) боепрыпасаў на старце.
Існуе і кіраваны рэжым. Яго могуць выкарыстоўваць, калі цэль не бачна. Ракета выстрэльваецца па геаграфічных каардынатах цэлі, пры падлёце да мішэні ГСН перадае "карцінку" на экран у кабіне верталёта.
Аператар узбраення ўжо па экране вызначае, куды канкрэтна павінна ўдарыць ракета. Ракета прыстасавана для таго, каб працаваць і ў светлы, і ў цёмны час сутак, і па статычных мішэнях, і па тых, што перасоўваюцца.
"Выраб 305" першы раз паказалі на выставе "Армія-2021". Распрацавалі ўзбраенне ў КБМ у Каломне. Ракета можа праляцець да 14,5 кіламетра. Поўная вага боепрыпасу 105 кілаграмаў, а баявая частка з’яўляецца асколачна-фугаснай і важыць 25 кілаграмаў.
Раней паведамлялася, што флот Расійскай Федэрацыі ўдарам высокадакладнымі ракетамі "Калібр" знішчыў камандны пункт украінскай арміі падчас правядзення нарады. У выніку ўдару загінулі звыш 50 генералаў і афіцэраў УСУ, у тым ліку з генштаба.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Ракетным ударам знішчана больш за 50 генералаў і афіцэраў арміі Украіны
Мінабароны РФ паведаміла аб знішчэнні 4 украінскіх узводаў з амерыканскімі гаўбіцамі
Мінабароны Расіі назвала колькасць знішчанай украінскай тэхнікі
Расійская авіяцыя знішчыла самалёты УСУ на аэрадроме Днепр
УСУ штодзённа губляюць да сотні забітымі і сотні параненымі – Мінабароны Украіны