МІНСК, 20 чэр – Sputnik. Сацыяльная сетка TikTok 20 чэрвеня выдаліла акаўнт "Sputnik Беларусь".
Доступ да профілю Sputnik Беларусь аказаўся заблакіраваны, а ўвесь кантэнт быў выдалены.
На думку рэдакцыі, прычынай сталі палітычныя матывы, ніякіх парушэнняў норм сацыяльнай сеткі не дапускалася.
Сама сацсетка не патлумачыла прычын блакіроўкі акаўнта TikTok.
У сакавіку гэтага года быў заблакіраваны доступ карыстальнікаў да кантэнту YouТube-канала агенцтва.
Раней паведамлялася, што TikTok ужо блакіраваў акаўнты Sputnik Малдова, Sputnik Кыргызстан і RT DE. Прадстаўнікі сацсеткі заявілі, што гэты профіль парушаў правілы супольнасці, аднак не патлумачылі якія.
Пазней сацсетка аднавіла доступ да заблакіраваных акаўнтаў. У выпадку са Sputnik Малдова і Sputnik Кыргызстан гэта адбылося пасля зваротаў Раскамнагляду, акаўнт RT DE быў адноўлены з забаронай доступу да яго ў краінах Еўрасаюза.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Sputnik Meedia абвясціў аб спыненні працы
Google блакіруе прыкладанні RT і Sputnik у Play Store у Еўропе
YouTube заблакіраваў канал Sputnik на рускай ва Украіне
Улады Малдовы заблакіравалі працу сайта Sputnik
Забарона RT DE у Германіі: МЗС РФ аб'явіў меры ў адказ