Віктар Цой нарадзіўся 60 гадоў таму

Музыкант, спявак, акцёр, лідар групы "Кино", сімвал канца 80-х - пачатку 90-х нарадзіўся 21 чэрвеня 1962 года.
Sputnik
МІНСК, 21 чэр – Sputnik. Пры жыцці Цоя папракалі ў музычным прымітывізме і адсутнасці глыбіні, пісалі разгромныя артыкулы, выганялі з мастацкага вучылішча. Ён быў больш чым рокерам – ён быў адзінай фігурай у рок-музыцы 1990-х, якая апелявала практычна да ўсёй моладзі.
Цой нарадзіўся ў 1962 годзе і быў звычайным піцерскім хлопчыкам. У яго былі схільнасці да малявання і чытання, але ў пятым класе Віктару падарылі гітару, і праз тры гады ён арганізаваў сваю першую школьную групу "Палата №6".
Віктар Цой падчас прэс-канферэнцыі
Летам 1981 года група змяніла склад і назву на "Гарин и гиперболоиды" і ўступіла ў ленінградскі рок-клуб, дзе музыканты пазнаёмілася з Барысам Грабеншчыковым, які і дапамог маладому калектыву партапіць на вялікую сцэну. Вясной 1982 года група змяніла назву на "Кино".
За час свайго шляху да славы Цой перажыў многае – хранічнае безграшоўе, частую змену кватэр і работ, холад, бытавую неўладкаванасць. Ён доўгі час працаваў у кацельні, у знакамітай "Камчатке", размешчанай недалёка ад СК "Юбилейный" у Санкт-Пецярбургу.
Песні Цоя і сёння застаюцца папулярнымі сярод моладзі
Цой спрабаваў сябе і ў якасці акцёра. У фільме "Игла" Рашыда Нугманава Цой сыграў галоўную ролю, за якую быў прызнаны лепшым акцёрам 1989-га года.
Нягледзячы на тое, што Цой пастаянна знаходзіўся ў акружэнні людзей, ён быў маўклівы, і амаль у кожнай яго песні ёсць сумныя акорды, смутак і пачуццё безвыходнасці. Па апублікаваных у розных выданнях успамінах яго сяброў, гэта звязана з тым, што ён валодаў вельмі моцнай інтуіцыяй і ў многіх песнях адчуваў будучыя перамены.
Апошнія гады свайго жыцця Цой любіў адпачываць у Латвіі. У ноч на 15 жніўня 1990 года музыка выехаў на рыбалку на новым аўтамабілі, вяртаўся дадому пасля поўдня. На 35-м кіламетры латвійскай трасы новы цёмна-сіні "Москвич 2141" – падарунак Цою ад прадзюсера – урэзаўся ў "Икарус". Смерць музыканта наступіла імгненна.
Помнік Віктару Цою на перасячэнні вуліцы Хрусцікага і праспекта Ветэранаў у Санкт-Пецярбургу
За сваё кароткае жыццё Цой напісаў больш за 300 песень, хоць незадоўга да смерці адзначыў сваё 28-годдзе.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь