Ідзе барацьба па падзеле сфер уплыву: Вальфовіч аб сітуацыі ў свеце

У Мінску адкрылася першая міжнародная выстава індустрыі бяспекі "Нацыянальная бяспека. Беларусь-2022".
Sputnik
МІНСК, 22 чэр – Sputnik. Сітуацыя ў свеце настолькі абвостраная, што ў любы момант можа прывесці да непрадказальных падзей і сумных наступстваў для ўсяго чалавецтва, заявіў дзяржсакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч.
"Ідзе барацьба па раздзяленні сфер уплыву паміж асноўнымі геапалітычнымі ігракамі. Яна (сітуацыя ў свеце) настолькі абвостраная, што ў любы момант можа прывесці да непрадказальных падзей і сумных наступстваў для ўсяго чалавецтва", - сказаў Вольфавіч, выступаючы ў сераду на адкрыцці выставы ў Мінску "Нацыянальная бяспека. Беларусь-2022".
Паводле яго слоў, назіраецца шматразовае павелічэнне ваенных расходаў, колькасці вучэнняў, дэмантаж сістэмы кантролю над узбраеннямі. Зніжаецца аўтарытэт важнейшых арганізацый у сферы бяспекі, а перагаворныя пляцоўкі, падкрэсліў ён, сталі інструментам забеспячэння інтарэсаў асобных краін і саюзаў.
"Усё гэта прыводзіць да яшчэ большай эскалацыі напружанасці ў свеце", - дадаў дзяржсакратар.

Ваенны шантаж

Ён адзначыў, што ва ўмовах узрастання негатыўных і вельмі небяспечных працэсаў асабліва востра для кожнай суверэннай дзяржавы паўстаюць пытанні нацыянальнай бяспекі. Актуальнымі застаюцца пытанні ваеннага, эканамічнага, біялагічнага, харчовага і тэхналагічнага шантажу.

"Бескантрольныя пастаўкі Захадам зброі некаторым краінам нясуць у сабе рызыкі ўцягвання яе ў незаконнае абарачэнне і распаўсюджвання сярод тэрарыстычных і экстрэмісцкіх груповак", - заявіў Вальфовіч.

Новыя факты генацыду

Дзяржсакратар Савета бяспекі нагадаў аб выкрытых на постсавецкай прасторы фактах знішчэння мірнага насельніцтва падчас Вялікай Айчыннай вайны. Паводле яго слоў, беларускі народ ведае аб генацыдзе не па чутках, кожны трэці жыхар краіны загінуў або быў забіты ў гады ВАВ.
"У рамках расследавання аб знішчэнні мірных жыхароў на нашай зямлі, якое праводзіцца па даручэнні кіраўніка дзяржавы, выкрываюцца ўсё новыя і новыя факты аб так званым ачышчэнні беларускіх тэрыторый ад варожых элементаў", - канстатаваў ён.

Што пакажуць на выставе?

Экспазіцыю першай міжнароднай выставы індустрыі бяспекі размясцілі на тэрыторыі "Мінск-Арэны". Пабываць на ёй могжа любы ахвочы, трэба толькі аформіць электронную рэгістрацыю.
На выставе прадставяць: спецыяльныя тэхнічныя сродкі праваахоўных органаў і спецслужбаў, тэхсродкі і сістэмы прадухілення аварый, катастроф і ліквідацыі іх наступстваў, спецсродкі пажарнай бяспекі, тэхнічныя сродкі аховы мяжы, абсталяванне, якое выкарыстоўваецца ў медыцыне катастроф, сродкі забеспячэння прамысловай і экалагічнай бяспекі.
Наведаць выставу можна з 22 па 24 чэрвеня.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Беларусь аднавіла дзейнасць у сферы кантролю над узбраеннямі
Першы "Сармат" устане на баявое дзяжурства ў канцы 2022 года – Пуцін
Расія больш ніколі не будзе давяраць Захаду – Пяскоў