Першы "Сармат" устане на баявое дзяжурства ў канцы 2022 года – Пуцін

© Sputnik / Министерство обороны РФ / Перайсці ў медыябанкРакета "Сармат"
Ракета Сармат  - Sputnik Беларусь, 1920, 21.06.2022
Падпісацца
Расійскі лідар таксама заявіў, што армія і флот РФ увесь час удасканальваюцца і адпавядаюць патрабаванням сучаснасці.
МІНСК, 21 чэр – Sputnik. Першая ракета "Сармат" устане на баявое дзяжурства ў канцы 2022 года, аб гэтым паведаміў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падчас сустрэчы з выпускнікамі вышэйшых ваенна-навучальных устаноў у Крамлі.
Раней першы пуск расійскай міжкантынентальнай балістычнай ракеты "Сармат" прайшоў у рамках дзяржвыпрабаванняў 20 красавіка.
"Праведзена паспяховае выпрабаванне цяжкай міжкантынентальнай балістычнай ракеты "Сармат". Плануецца, што ўжо ў канцы года першы такі комплекс устане на баявое дзяжурства", - сказаў Пуцін.

Першы пуск і асаблівасці "Сармата"

Першы пуск "Сармата" быў зроблены 20 красавіка – па выпрабавальнай праграме з шахты на касмадроме "Плесецк". Мінабароны Расіі, гаворачы аб выпрабаваннях, адзначыла, што яны прайшлі паспяхова, усе характарыстыкі пацверджаны, навучальныя баявыя блокі прызямліліся на палігоне Кура на Камчатцы.
Найноўшая расійская ракета павінна прыйсці на змену ракеце "Воевода" (па класіфікацыі НАТА – "Сатана"). Сучасная ракета можа аснашчацца планіруючымі гіпергукавымі блокамі. Распрацоўшчыкі ракеты сцвярджаюць, што ў аснове ракетнага комплексу стаіць носьбіт, які нашмат магутней за носьбіт гіпергукавога комплексу "Авангард".
Як адзначалі раней у Мінабароны РФ, "Сармат" здольны паражаць цэлі на вялікіх адлегласцях, перамяшчаючыся на розных траекторыях палёту.
Ракета, паводле інфармацыі вайскоўцаў, гарантавана не будзе заўважана любымі існуючымі і нават перспектыўнымі сістэмамі СРА.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Ракета "Сармат" непаражальная для СРА – камандуючы РВСП
РФ правяла першы пуск міжкантынентальнай балістычнай ракеты "Сармат"
Расійскія войскі ўдарылі ракетамі "Оникс" па аэрадроме ў Адэскай вобласці
Фрэгат "Адмирал Головко" стане першым носьбітам гіпергукавой зброі
Ракета "Циркон" паспяхова паразіла мішэнь у Белым моры - Мінабароны РФ
Стужка навiн
0