Калінінград ужо рыхтуе меры рэагавання на абмежаванне транзіту

Губернатар папярэдзіў, што абъём наступстваў для Літвы можа быць значным.
Sputnik
МІНСК, 22 чэр – Sputnik. Улады Калінінграда ўжо рыхтуюць меры рэагавання на абмежаванне Літвой чыгуначнага і аўтамабільнага транзіту, паведаміў у аўторак губернатар рэгіёна Антон Аліханаў.

"Мы ўжо па даручэнні, у тым ліку сёння (сакратара Савета бяспекі РФ - Sputnik) Мікалая Платонавіча Патрушава, вядзём падрыхтоўку адпаведных мер рэагавання разам з калегамі", - сказаў ён у эфіры канала "Россия 24".

Паводле яго слоў, гэтыя меры могуць быць самымі разнастайнымі, а аб'ём наступстваў для эканомік прыбалтыйскіх дзяржаў – вельмі істотным.
"Калі не сказаць сістэмным і сістэмаўтваральным для шэрага галін", - адзначыў ён.
Аліханаў падкрэсліў, што еўрапейскія суседзі спынілі выкананне ўсіх дамоўленасцей, але гэта не стала для Калінінграда сюрпрызам.

Варожыя дзеянні

У панядзелак, 20 чэрвеня, у МЗС РФ выклікалі часовую павераную ў справах Літвы Віргінію Умбрасене. Ёй быў заяўлены пратэст у сувязі з сітуацыяй, якая склалася.
У расійскім ведамстве заявілі, што расцэньваюць меры Вільнюса як правакацыйныя, якія парушаюць міжнародна-прававыя абавязацельствы Літвы і адкрыта варожыя.
У ведамстве паведамілі, што калі грузавы транзіт у Калінінградскую вобласць найбліжэйшым часам не будзе адноўлены ў поўным аб’ёме, Расія пакідае за сабой права на дзеянні па абароне сваіх нацыянальных інтарэсаў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Пасла ЕС у Расіі выклікалі ў МЗС
Літва прапусціць праз сваю тэрыторыю ў Калінінград частку тавараў
Калінінград вырашыць праблему з дастаўкай грузаў у абход Літвы