Кіраўнік расійскага Міністэрства замежных спраў Сяргей Лаўроў наведае Мінск з рабочым візітам 30 чэрвеня - 1 ліпеня.
Макей падкрэсліў, што фармат сустрэч у міністраў традыцыйны.
"Звычайна ён прыязджае напярэдадні, ці я прыязджаю да яго напярэдадні. Мы неафіцыйна сустракаемся ў фармаце "адзін плюс два" і абмяркоўваем асноўныя праблемныя пытанні, якія могуць прысутнічаць у нашым парадку дня з тым, каб заўтра на сустрэчы ў фармаце "адзін плюс адзін" і перагаворах у пашыраным складзе ўжо свядома гаварыць аб тых ці іншых праблемных пытаннях", – сказаў Макей.
Паводле яго слоў, праблем на гэтым этапе не вымалёўваецца, аднак ёсць рэчы, якія трэба абмеркаваць у вузкім коле. Пасля ідзе сустрэча сам-насам, сустрэча дэлегацый у пашыраным складзе.
Таксама Макей удакладніў, што звычайна, калі прыяжджае Лаўроў, ён сустракаецца з прэзыдэнтам Беларусі. На гэты раз, з улікам важнасці гэтага візіту, прымеркаванага да 30-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Расіяй, арганізаваны яшчэ дадатковыя мерапрыемствы. У прыватнасці, выступленне перад студэнтамі БДУ з запрашэннем замежных студэнтаў.
Датычна пачастункаў Макей сказаў, што заўсёды хочацца здзівіць госця нечым незвычайным.
"Я ведаю, што Сяргей Віктаравіч - прыхільнік або аматар такой традыцыйнай славянскай, беларускай кухні. Заўсёды павінны быць саленні, варэнні. Мы пастараемся гэта зрабіць. І яшчэ нейкія дэлікатэсы з Белавежскай пушчы будуць", - дадаў ён.
Поўную версію інтэрв'ю з міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем чытайце на Sputnik Беларусь>>