Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі

Лаўроў на сустрэчы са студэнтамі: будзем рабіць усё, каб не залежыць ад Захаду

Кіраўнік расійскага МЗС наведваў вядучую беларускую ВНУ і выступаў з тэматычнымі лекцыямі для студэнтаў двойчы - у 2007 і 2016 гадах. Гэтым разам яму ўручылі званне ганаровага прафесара БДУ.
Sputnik
МІНСК, 1 ліп - Sputnik. Захад хоча спыніць гісторыю і ўтрымаць дамінаванне на планеце, заявіў міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў на сустрэчы з беларускімі студэнтамі, перадае карэспандэнт Sputnik.
Па ягоных словах, Расея і Беларусь будуць рабіць усё, каб не залежыць ад Захаду. Аднак ад дыялогу з ЗША і ЕЗ краіны не будуць адмаўляцца.
"У нас ёсць з кім супрацоўнічаць, калі Захад будзе працягваць сваю цяперашнюю лінію. Пераважная частка дзяржў свету падзяляюць нашы думкі, хаця не ўсе маюць смеласць аб гэтым гаварыць і іх адстойваць публічна", - адзначыў Лаўроў.

Праверка пандэміяй

Дыпламат падкрэсліў, што Захад хоча ўтрымаць дамінуючыя пазіцыі ў свеце і спыніць гісторыю, пусціўшыся "ва ўсе цяжкія". Аднак розныя выклікі чалавецтву паказваюць, што гэта немагчыма.
"Тая ж пандэмія каранавіруса паказала, што краіны з такой расслабленай арганізацыяй горш спраўляюцца з рэальнымі пагрозамі, чым тыя краіны, якія яны (заходнія дзяржавы - Sputnik) называюць аўтакратыяй. Але на самой справе гаворка ідзе пра краіны, дзе добра арганізавана цэнтральная ўлада. Кітай, Індыя, Бразілія, ПАР, Іран, Аргенціна, Мексіка - можна доўга пералічваць краіны, якія за апошнія дзесяцігоддзі рэзка павысілі свой уплыў на сусветны гандаль. А з эканамічнай вагой прыходзіць і палітычны ўплыў. І з гэтым нельга не лічыцца", - сказаў расійскі міністр.

Далейшы дыялог з Захадам

Лаўроў заявіў, што нават у самыя крытычныя гістарычныя моманты Расея не перарывала адносіны з Захадам. У гэтым плане мяч заўсёды быў на баку ЗША і еўрапейскіх дзяржаў.
"Невялікі экскурс у 2008 год: Саакашвілі (тагачасны прэзідэнт Грузіі - Sputnik) аддае загад бамбіць мірны горад Цхінвал, бамбаваць пазіцыі расійскіх міратворцаў. Пасля гэтага мы прапанавалі сабраць Савет Расія - НАТА. Асабіста Кандаліза Райс (былая дзяржсакратар ЗША - Sputnik) заявіла, што з рускімі не будуць размаўляць", - нагадаў кіраўнік расійскага знешнепалітычнага ведамства.
Кіраўнік МЗС РФ звярнуў увагу на новыя фарматы выбудоўвання адносін, але не з Захадам, а Усходам.
“Калі казаць пра нейкія новыя фарматы, Расія стала паварочвацца на Усход. Захад выбудоўвае жалезную заслону, яны дрэнна разумеюць, чым гэта скончыцца. Па законах фізікі: калі ў цябе тут пуста, ты будзеш працаваць на іншым накірунку. У нас вялізная колькасць перспектыўных праектаў у высокатэхналагічных галінах - гэта космас, атамная энергетыка - з Кітаем, Індыяй і іншымі краінамі", - рэзюмаваў Сяргей Лаўроў.

Сустрэча ў БДУ

Міністр замежных спраў Расіі наведаў вядучае беларускае ВНУ трэці раз: з тэматычнымі лекцыямі для студэнтаў ён выступаў у 2007 і 2016 гадах. У гэтым годзе яму прысвоілі званне ганаровага прафесара БДУ.
Гэты візіт Сяргея Лаўрова ў Мінск прымеркаваны да 30-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін Расіі і Беларусі.