Аліханаў прапануе пабудаваць прамую трасу ў Калінінград

Тэхнічна рэалізаваць такі праект можна толькі пры згодзе на гэта літоўскага боку і на аснове сумесных дамоўленасцей.
Sputnik
МІНСК, 6 ліп – Sputnik. Выдзеленую чыгунку і аўтамабільную дарогу з Расіі ў Калінінград можна пабудаваць пры згодзе на гэта Літвы, лічыць губернатар Калінінградскай вобласці Антон Аліханаў.
Кіраўнік рэгіёну адзначыў, што чыгуначная ветка ўжо існуе, аднак, на яго думку, можна пабудаваць яшчэ адну паралельную.
"Напрыклад, вылучыць яе ў нейкае асобнае прадпрыемства, зрабіць нейкі міжнародны рэжым яе функцыянавання, каб гэта была гарантаваная наземная сувязь нашага паўэксклава з асноўнай тэрыторыяй", – агучыў такі варыянт губернатар у інтэрв'ю РІА Новости.
Аліханаў растлумачыў, што размова ідзе аб грузавых перавозках, але пры неабходнасці можна разгледзець і варыянт пасажырскіх перавозак.
А яшчэ, як варыянт, калінінградскі губернатар прапануе зрабіць усярэдзіне гэтага калідора і аўтамабільную дарогу. Пры гэтым ён лічыць, што яе трэба вылучыць калідорам, за межы якога немагчыма з'ехаць, гэта значыць без магчымасці звярнуць у Літву.
"Чаму б і не?" – дадаў Аліханаў.
Аднак тэхнічна рэалізаваць такі праект можна толькі, калі на гэта дасць згоду літоўскі бок, а таксама на аснове сумесных дамоўленасцей.

Крайнія меры

Раней Аліханаў заявіў, што расійскі бок разглядае ў якасці меры ў адказ на абмежаванне транзіту ў Калінінград поўную забарону на ўвоз і вываз тавараў праз Прыбалтыку. Аднак гэта, паводле слоў губернатара, "сур'ёзная мера ў адказ, самая крайняя".
Пры гэтым кіраўнік вобласці падкрэсліў, што гэтая забарона зусім не будзе блакадай, бо ў Літвы ёсць Сувалкскі калідор.
Праект мер у адказ ужо перададзены ва ўрад і адміністрацыю прэзідэнта Расіі.

Забарона на транзіт

Літоўскія чыгункі з 18 чэрвеня забаранілі транзіт у Калінінград шэрагу тавараў, якія трапілі пад санкцыі Еўразвяза. Афіцыйны прадстаўнік МЗС Расіі Марыя Захарава лічыць, што Літва, прыняўшы такое рашэнне, дзейнічае агрэсіўна і выйшла за межы несяброўскіх ліній.
Амбасадар ЕС у Расіі Маркус Эдэрэр быў выкліканы ў МЗС з-за абмежавання транзіту. Расейскі бок падчас гутаркі з ім запатрабаваў неадкладна аднавіць калінінградскі транзіт, інакш чакаюць контрмеры.
Пазней Аліханаў заявіў, што з'явіліся паведамленні, што Еўракамісія выканае абавязкіі не будзе перашкаджаць транзіту, чакаецца дыпламатычнае вырашэнне гэтага пытання.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Расія спадзяецца на лепшае ў сітуацыі з Калінінградам – Пяскоў
МЗС РФ: меры ў адказ Літве на забарону транзіту будуць практычныя
Блакада Калінінграда: гатовы варыянты адказу на дзеянні Літвы