https://bel.sputnik.by/20220704/blakada-kalnngrada-gatovy-varyyanty-adkazu-na-dzeyann-ltvy-1064380653.html
Блакада Калінінграда: гатовы варыянты адказу на дзеянні Літвы
Блакада Калінінграда: гатовы варыянты адказу на дзеянні Літвы
Sputnik Беларусь
Шэраг тавараў, якія ідуць транзітам праз Літву ў самы заходні рэгіён Расіі, апынуліся пад забаронай - іх транзіт спынены. 04.07.2022, Sputnik Беларусь
2022-07-04T13:45+0300
2022-07-04T13:45+0300
2022-07-04T13:46+0300
расія
калінінград
палітыка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/07/04/1064374963_0:0:3261:1835_1920x0_80_0_0_66062cc4f1a2fcae11a96a4ea70a1e9c.jpg
МІНСК, 4 ліп - Sputnik. Улады Калінінградскай вобласці перадалі ў Маскву праект мер у адказ на блакаду грузавога транзіту з боку Літвы, паведаміў губернатар рэгіёну Антон Аліханаў.Паводле яго слоў, варыянты адказу на дзеянні Літвы перададзены ва ўрад і адміністрацыю прэзідэнта РФ."Гэта меры рознага характару, давайце абмяркоўваць іх у тым выпадку, калі неабходнасць іх прыняцця будзе 100 працэнтаў. Але я паўтаруся: нам ёсць чым эканамічна адказаць, і вельмі крытычна для Літвы", - сказаў Аліханаў у інтэрв'ю газеце "Ведомости".Пры гэтым ён адзначыў, што рэгіён спадзяецца на адмову Літвы ад свайго рашэння - забароны на транзіт. Таму, паводле слоў Аліханава, уводзіць меры ў адказ пакуль заўчасна.Губернатар падкрэсліў, што гандлёвая блакада найбольш адчувальна закранула такія крытычныя пазіцыі, як цэмент і металы."У нас яшчэ вясной пачаліся перабоі ў пастаўках цэменту, таму што еўрапейцы пачалі прымаць санкцыі, пад якія трапілі лізінгавыя кампаніі, якія валодаюць вагонамі, што перавозілі цэмент. Тады тры тыдні быў дэфіцыт цэменту. Потым мы памянялі гэтыя кампаніі і наладзілі пастаўкі", - растлумачыў Антон. Аліханаў.Што тычыцца новай лагістыкі, трапілі пад санкцыі тавары пойдуць марскім шляхам, якія не трапілі - па чыгунцы."Але ёсць праблема з тарыфамі на перавозку грузаў па моры. <…> такая перавозка даражэйшая. Па сутнасці, мы хочам, каб тарыф за марскую перавозку быў роўны тарыфам за перавозку па чыгунцы", - канстатаваў кіраўнік рэгіёну.Калінінградскі транзітЕўрасаюз спыніў пускаць у еўрапейскія краіны грузавы аўтатранспарт, зарэгістраваны ў Расіі, яшчэ на пачатку красавіка. З 18 чэрвеня Літва заблакавала транзіт з рэгіёнаў Расіі ў Калінінградскую вобласць праз сваю тэрыторыю. Пад забарону патрапілі амаль 50% найменняў тавараў, якія везлі ў рэгіён.У Вільні заявілі, што не пойдуць на саступкі Расіі ў пытанні транзіту тавараў у Калінінградскую вобласць. Расійскі бок у сваю чаргу запатрабаваў неадкладна аднавіць калінінградскі транзіт - у адваротным выпадку рушаць услед меры ў адказ.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
расія
калінінград
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/07/04/1064374963_0:0:2731:2048_1920x0_80_0_0_213a6a9d360c95057c972d68057bf4f7.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
расія, калінінград, палітыка
расія, калінінград, палітыка
Блакада Калінінграда: гатовы варыянты адказу на дзеянні Літвы
13:45 04.07.2022 (абноўлена: 13:46 04.07.2022) Шэраг тавараў, якія ідуць транзітам праз Літву ў самы заходні рэгіён Расіі, апынуліся пад забаронай - іх транзіт спынены.
МІНСК, 4 ліп - Sputnik. Улады Калінінградскай вобласці перадалі ў Маскву праект мер у адказ на блакаду грузавога транзіту з боку Літвы, паведаміў губернатар рэгіёну Антон Аліханаў.
Паводле яго слоў, варыянты адказу на дзеянні Літвы перададзены ва ўрад і адміністрацыю прэзідэнта РФ.
"Гэта меры рознага характару, давайце абмяркоўваць іх у тым выпадку, калі неабходнасць іх прыняцця будзе 100 працэнтаў. Але я паўтаруся: нам ёсць чым эканамічна адказаць, і вельмі крытычна для Літвы", - сказаў Аліханаў у інтэрв'ю газеце "Ведомости".
Пры гэтым ён адзначыў, што рэгіён спадзяецца на адмову Літвы ад свайго рашэння - забароны на транзіт. Таму, паводле слоў Аліханава, уводзіць меры ў адказ пакуль заўчасна.
Губернатар падкрэсліў, што гандлёвая блакада найбольш адчувальна закранула такія крытычныя пазіцыі, як цэмент і металы.
"У нас яшчэ вясной пачаліся перабоі ў пастаўках цэменту, таму што еўрапейцы пачалі прымаць санкцыі, пад якія трапілі лізінгавыя кампаніі, якія валодаюць вагонамі, што перавозілі цэмент. Тады тры тыдні быў дэфіцыт цэменту. Потым мы памянялі гэтыя кампаніі і наладзілі пастаўкі", - растлумачыў Антон. Аліханаў.
Што тычыцца новай лагістыкі, трапілі пад санкцыі тавары пойдуць марскім шляхам, якія не трапілі - па чыгунцы.
"Але ёсць праблема з тарыфамі на перавозку грузаў па моры. <…> такая перавозка даражэйшая. Па сутнасці, мы хочам, каб тарыф за марскую перавозку быў роўны тарыфам за перавозку па чыгунцы", - канстатаваў кіраўнік рэгіёну.
Еўрасаюз спыніў пускаць у еўрапейскія краіны грузавы аўтатранспарт, зарэгістраваны ў Расіі, яшчэ на пачатку красавіка. З 18 чэрвеня Літва заблакавала транзіт з рэгіёнаў Расіі ў Калінінградскую вобласць праз сваю тэрыторыю. Пад забарону патрапілі амаль 50% найменняў тавараў, якія везлі ў рэгіён.
У Вільні заявілі, што не пойдуць на саступкі Расіі ў пытанні транзіту тавараў у Калінінградскую вобласць. Расійскі бок у сваю чаргу запатрабаваў неадкладна аднавіць калінінградскі транзіт - у адваротным выпадку рушаць услед меры ў адказ.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Расія спадзяецца на лепшае ў
сітуацыі з Калінінградам – Пяскоў
Сувалкскі калідор: крытычнае месца на карце НАТА