МІНСК, 18 ліп – Sputnik. У ВНУ Беларусі з панядзелка, 18 ліпеня, стартуе прыёмная кампанія, паведамляе Sputnik.
На бюджэт можна будзе заявіцца да 24 ліпеня.
Потым з 25 ліпеня па 2 жніўня пройдуць унутраныя выпрабаванні. А само залічэнне на бюджэтную форму навучання скончыцца 4 жніўня.
Пасля будзе дадатковы набор на бюджэт, пройдзе ён з 5 па 7 жніўня.
Прыём дакументаў на платную форму таксама пачынаецца 18 ліпеня, падаваць дакументы можна будзе да 8 жніўня.
Залічэнне абітурыентаў, якія будуць вучыцца на платнай аснове, скончыцца 10 жніўня.
Гэтыя тэрміны датычацца асноўнага блока спецыяльнасцей, але ёсць пэўныя варыяцыі ў тэрмінах для сельскагаспадарчых спецыяльнасцей.
Так, на дзённую форму навучання прыём дакументаў па такіх спецыяльнасцях стартуе 19 ліпеня, уся працэдура завершыцца 10 жніўня. Для спецыяльнасцей сілавога блока падаваць дакументы можна будзе з 18 ліпеня па 26 ліпеня. Залічэнне таксама завершыцца 10 жніўня.
Нагадаем, па сертыфікатах ЦТ можна паступаць і ў ВНУ Расіі. Іх можна загрузіць на партал "Дзяржпаслугі", дзе працуе сэрвіс "Паступленне ў ВНУ онлайн", з указаннем канкрэтнага расійскага універсітэта або падаць дакументы асабіста.
Сертыфікаты з вынікамі
Беларускія абітурыенты, якія здалі цэнтралізаванае тэсціраванне ў асноўныя дні, з 14 ліпеня пачалі атрымліваць сертыфікаты са сваімі вынікамі. Атрымаць сертыфікаты, якія спатрэбяцца пры падачы дакументаў у ВНУ, можна асабіста ў тым жа пункце ЦТ, дзе абітурыент пісаў тэст. Для гэтага трэба прадаставіць пропуск "Тэставанне прайшоў", атэстат аб заканчэнні 11 класаў школы і пашпарт.
Графік працы пунктаў тэсціравання – з 09:00 па 17:00, акрамя 17 ліпеня (выхадны). З 18 ліпеня, калі пачнецца прыёмная кампанія, пункты будуць працаваць без выходных з 09.00 да 18.00.
Самыя цікавыя і важныя навіны шукайце ў нашым Telegram-канале. Таксама сачыце за намі ў Яндекс.Навіны і Яндекс.Дзен!