МІНСК, 27 ліп – Sputnik. Турэцкая авіякампанія Turkish Airlines працягнула адмену рэйсаў у беларускую сталіцу да 30 верасня, паведаміла прэс-служба перавозчыка.
Раней кампанія неаднаразова пераносіла тэрмін аднаўлення палётаў у Мінск – гэта ўжо 11-я па ліку адмена. Першы раз перавозчык прыняў рашэнне не лятаць у Беларусь 24 лютага - з пачаткам расійскай спецаперацыі ў Данбасе.
"Нашы рэйсы з/у Мінск (Беларусь) адменены да 30 верасня 2022 года (уключна)", - гаворыцца ў паведамленні.
Акрамя таго, да гэтай даты лайнеры Turkish Airlines не будуць выконваць рэйсы ў Сочы, Растоў і Екацярынбург.
Нагадаем, у маі генеральны консул Беларусі ў Стамбуле Аляксей Швед сустракаўся з кіраўніком прадстаўніцтва Turkish Airlines у Мінску Ісмаілам Азцюркам. Бакі абмяркоўвалі ў тым ліку аднаўленне рэгулярных рэйсаў турэцкага авіяперавозчыка ў беларускую сталіцу. Аднак перагаворы не далі станоўчых вынікаў.
Зараз рэйсы ў Нацыянальны аэрапорт Мінск выконваюць чатыры авіяперавозчыкі – беларуская "Белавія", расійскія "Аэрофлот" і "Победа" і ўзбекістанская Uzbekistan Airways.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Толькі для беларусаў: РФ адмяняе ПЦР па прылёце ў краіну
Егіпет зняў усе кавідныя абмежаванні на ўезд для турыстаў
"Белавія" павялічвае колькасць рэйсаў у Калінінград
Авіярэйсаў з Беларусі ў Казахстан стане больш
Рэйсаў не будзе: "Белавія" адмяняе палёты ў Тэль-Авіў