https://bel.sputnik.by/20220530/reysa-ne-budze-belavya-admyanyae-palty--tel-av-1063093650.html
Рэйсаў не будзе: "Белавія" адмяняе палёты ў Тэль-Авіў
Рэйсаў не будзе: "Белавія" адмяняе палёты ў Тэль-Авіў
Sputnik Беларусь
Раней беларуская авіякампанія анансавала аднаўленне рэйсаў у ізраільскі горад па змененым маршруце з 2 чэрвеня, аднак пералёты ўсё ж не адбудуцца. 30.05.2022, Sputnik Беларусь
2022-05-30T14:56+0300
2022-05-30T14:56+0300
2022-05-30T14:56+0300
"белавія"
авиякампанія "белавія"
тэль-авіў
турызм
грамадства
самалёт
абмежаванне
ізраіль
у свеце
рэйсы
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104378/58/1043785816_231:0:1920:950_1920x0_80_0_0_647babf0e94241af1ca09310421c1d83.jpg
МІНСК, 30 мая – Sputnik. Ізраіль адмовіў "Белавія" ў абслугоўванні самалётаў, авіякампанія адмяняе ўсе запланаваныя рэйсы ў Тэль-Авіў, паведамілі ў прэс-службе перавозчыка.Аб гэтым рашэнні авіяцыйныя ўлады Ізраіля паведамілі беларускай кампаніі.Нагадаем, раней "Белавія" анансавала, што авіярэйсы Мінск – Тэль-Авіў адновяцца з 2 чэрвеня. Праўда, ляцець па змененым маршруце давядзецца амаль 9 гадзін з-за тэхнічнай пасадкі ў Баку для дазапраўкі. Раней шлях у Ізраіль па паветры складаў каля 5 гадзін."Белавія" ў сувязі з гэтым адмяняе ўсе раней запланаваныя рэйсы аж да канца летняга сезона - да 27 кастрычніка 2022 года. Пасажырам, якія паспелі купіць білеты, будуць вернуты грошы ў поўным аб’ёме.Папулярны маршрутУ кампаніі падкрэсліваюць, што маршрут у Ізраіль быў адным з самых запатрабаваных у беларусаў. Грамадзяне ляталі на ізраільскія курорты Чырвонага і Мёртвага мораў з 1996 года."Мы сапраўды шкадуем аб магчымых стратах, якія панясуць усе ўдзельнікі турыстычнай галіны Беларусі і Ізраіля ў выніку адмены раней забраніраваных і аплачаных пуцёвак", - дадаў Чаргінец.Ён падкрэсліў, што беларускі перавозчык з лютага гэтага года – моманту прыпынення палётаў у Ізраіль – рабіў усе намаганні для аднаўлення рэйсаў. Аднак зараз не ў сілах паўплываць на сітуацыю, гэта аднабаковае рашэнне ізраільскага боку.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
тэль-авіў
ізраіль
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104378/58/1043785816_653:0:1920:950_1920x0_80_0_0_27ddd4a0b23222f7dd1bf976ca983751.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
"белавія", авиякампанія "белавія", тэль-авіў, турызм, грамадства, самалёт, абмежаванне, ізраіль, у свеце, рэйсы, авіярэйсы
"белавія", авиякампанія "белавія", тэль-авіў, турызм, грамадства, самалёт, абмежаванне, ізраіль, у свеце, рэйсы, авіярэйсы
Рэйсаў не будзе: "Белавія" адмяняе палёты ў Тэль-Авіў
Раней беларуская авіякампанія анансавала аднаўленне рэйсаў у ізраільскі горад па змененым маршруце з 2 чэрвеня, аднак пералёты ўсё ж не адбудуцца.
МІНСК, 30 мая – Sputnik. Ізраіль адмовіў "Белавія" ў абслугоўванні самалётаў, авіякампанія адмяняе ўсе запланаваныя рэйсы ў Тэль-Авіў, паведамілі ў прэс-службе перавозчыка.
Аб гэтым рашэнні авіяцыйныя ўлады Ізраіля паведамілі беларускай кампаніі.
Нагадаем, раней "Белавія" анансавала, што авіярэйсы Мінск – Тэль-Авіў адновяцца з 2 чэрвеня. Праўда, ляцець па змененым маршруце давядзецца амаль 9 гадзін з-за тэхнічнай пасадкі ў Баку для дазапраўкі. Раней шлях у Ізраіль па паветры складаў каля 5 гадзін.
"Раптоўнае рашэнне ізраільскага боку адмяніць ранейшыя дамоўленасці выклікае здзіўленне", - адзначыў генеральны дырэктар авіякампаніі Ігар Чаргінец, яго словы перадае прэс-служба.
"Белавія" ў сувязі з гэтым адмяняе ўсе раней запланаваныя рэйсы аж да канца летняга сезона - да 27 кастрычніка 2022 года. Пасажырам, якія паспелі купіць білеты, будуць вернуты грошы ў поўным аб’ёме.
У кампаніі падкрэсліваюць, што маршрут у Ізраіль быў адным з самых запатрабаваных у беларусаў. Грамадзяне ляталі на ізраільскія курорты Чырвонага і Мёртвага мораў з 1996 года.
"Мы сапраўды шкадуем аб магчымых стратах, якія панясуць усе ўдзельнікі турыстычнай галіны Беларусі і Ізраіля ў выніку адмены раней забраніраваных і аплачаных пуцёвак", - дадаў Чаргінец.
Ён падкрэсліў, што беларускі перавозчык з лютага гэтага года – моманту прыпынення палётаў у Ізраіль – рабіў усе намаганні для аднаўлення рэйсаў. Аднак зараз не ў сілах паўплываць на сітуацыю, гэта аднабаковае рашэнне ізраільскага боку.
"Мы прыносім пасажырам шчырыя прабачэнні за гэту сітуацыю, якая склалася насуперак нашаму імкненню прадаставіць пасажырам магчымасць прамых авіяпералётаў", - рэзюміраваў ён.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Ізраіль
змяніў правілы ўезду для беларусаў
Амаль 9 гадзін:
самалёты ў Тэль-Авіў з Мінска будуць лятаць па-новаму
Падарожнікам у дапамогу:
колькі каштуюць нумары ў гасцініцах Расіі і Беларусі?
Самалёты з Мінска не паляцяць у Краснадар як мінімум да канца мая
Перамовы не дапамаглі: Turkish Airlines
працягнула адмену рэйсаў у Мінск