МІНСК, 28 ліп – Sputnik. Публікацыя пра амерыканскія даныя аб стратах расійскай арміі на Украіне, - гэта фэйк, заявіў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў.
Журналісты спыталі прадстаўніка Крамля аб тым, як трэба ставіцца да публікацыі ў New York Times аб тым, што Расія страціла падчас спецаперацыі ва Украіне 75 тысяч чалавек забітымі і параненымі.
"Гэта ж не заява амерыканскай адміністрацыі. Гэта публікацыя ў газеце", – пракаменціраваў Дзмітрый Пяскоў.
Ён адзначыў, што ў апошні час нават самыя паважныя выданні "не грэбуюць распаўсюджваннем разнастайным фэйкаў" і такая практыка становіцца ўсё больш распаўсюджанай.
"Так да гэтага і трэба ставіцца", - сказаў на заканчэнне прэс-сакратар расійскага лідара.
Адзначым, што з сярэдзіны 2010-х гадоў даныя аб стратах Мінабароны Расійскай Федэрацыі ў мірны час пры правядзенні спецыяльных аперацый уключаны ў пералік звестак, якія з’яўляюцца дзяржаўнай тайнай. Іх публікацыя ў СМІ праследуецца па законе як крымінальнае злачынства.
У красавіку гэтага года Дзмітрый Пяскоў у эфіры брытанскага тэлеканала Sky News заявіў, што Расія панесла "значныя страты" сярод вайскоўцаў падчас спецаперацыі. Аднак ніякіх дакладных лічбаў ён тады не прывёў.
Апошнія афіцыйныя даныя расійскага абароннага ведамства аб стратах былі апублікаваны праз месяц пасля пачатку спецаперацыі – 25 сакавіка. Тады начальнік Галоўнага аператыўнага ўпраўлення Генштаба Узброеных Сіл РФ Сяргей Рудскі паведаміў, што загінуў 1 351 вайсковец, 3 825 атрымалі раненні.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Мядзведзеў апублікаваў карту, дзе Украіна адышла іншым краінам
Расійскія вайскоўцы знішчылі звыш ста ракет да РСЗА HIMARS – Мінабароны РФ
Дзярждума прапанавала ўстанавіць Дзень памяці ўсіх ахвяр Данбаса
"Дакладнасць – стопрацэнтная": склад УСУ знесены "Смерчем" – відэа
Украінская брыгада тэраабароны раззброена пасля адмовы ехаць у Данбас