Карэспандэнт Sputnik пабывала ў творчай майстэрні, дзе ўручную вырабляюць шакаладныя карціны.
Вытворца шакаладных карцін Наталля Кулак расказала, што гэта ідэя прыйшла да яе некалькі гадоў таму, калі яна ўдзельнічала ў конкурсах кандытараў.
"Я ўдзячна кіраўніцтву прадпрыемства, што заўважылі маю ініцыятыву, дазволілі адкрыць творчую майстэрню. Фабрыка, вядома, на гэтым не зарабляе. Гэта проста наша эксклюзіўная праца. Не думаю, што такія карціны, як у нас, робяць яшчэ недзе", – кажа Наталля.
На прадпрыемстве кожны год вырабляюць больш за 30 тон рознай прадукцыі, якую пастаўляюць больш як у 25 краін.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Салодкае прываротнае зелле: як прыгатаваць беларускі шакалад
Шакалад можа знікнуць да 2050 года або стаць нясмачным
Мільёны шакаладак - немец дзесяцігоддзямі віншаваў палачан з Калядамі
Хлеб і шакалад з сімволікай МНС выпусцілі беларускія ратавальнікі
Пад брэндам "Прэзідэнт" можа з'явіцца і сельгаспрадукцыя