https://bel.sputnik.by/20190216/Salodkae-pryvarotnae-zelle-yak-prygatavats-belarusk-shakalad-1040102147.html
Салодкае прываротнае зелле: як прыгатаваць беларускі шакалад
Салодкае прываротнае зелле: як прыгатаваць беларускі шакалад
Sputnik Беларусь
Этнограф Ларыса Мятлеўская раскрывае сакрэты беларускага народнага шакаладу і вучыць асновым чараўніцтва. 16.02.2019, Sputnik Беларусь
2019-02-16T13:25+0300
2019-02-16T13:25+0300
2019-02-15T10:56+0300
прыродная сталоўка: гатуем з таго, што пад нагамі
цiкавосткi
беларуская кухня
шакалад
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102397/74/1023977494_4:0:1397:788_1920x0_80_0_0_f96dc6bad716a980005dddc5e431b415.jpg
Нашы продкі выкарыстоўвалі зёлкі не толькі як лекі ці прыправы. Людзі надзялялі іх цудадзейнымі якасцямі і верылі, што адварамі з некаторых зёлак можна прыцягнуць каханне.Акрамя адвараў для любоўнага чараўніцтва зёлкі закладвалі за каўнер, у кішэню ці куды атрымаецца, робячы гэта ўпотай. У народзе лічылі, што каханне могуць выклікаць адвары з любішчыка, бярозавай і дубовай кары. У справу ішлі костачкі кажана, пры дапамозе якіх можна было або прыцягнуць, або адштурхнуць ад сябе каханне, іголкай з нітакай маладых злучалі, а хлебнымі акрайчыкамі, якія павінны былі з’есці закаханыя, замацоўвалі атрыманыя вынікі.Да такіх метадаў барацьбы за каханне звярталіся не толькі сяляне, але і прадстаўнікі іншых саслоўяў. Толькі прываротнае зелле ў багатых людзей было больш смачным. Напрыклад, у Версалі, пры двары Людовіка ХІV, моцным любоўным сродкам лічылі гарачы шакалад. І гэта не выпадкова, паколькі плады шакаладнага дрэва утрымліваюць танізуючае рэчыва тэабрамін.Як каштоўная культура шакаладнае дрэва вырошчваецца ў тропіках амаль паўсюдна але яго радзімай лічыцца Амазонія. Першапачаткова з какао-бабоў індзейцы гатавалі напітак, які выкарыстоўвалі падчас рэлігійных абрадаў. Яго магла каштаваць толькі эліта. Гэты напой уяўляў сабой сумесь вады, какао, маіса, ванілі, вострага перцу з дадаткам солі. Лічылася, што ён аднаўляе сілы, супакойвае сэрца, лекуе горла.Перш чым трапіць да спажыўца ў выглядзе цёртай какавы, какавы-парашку і масла бабы праходзяць пэўную апрацоўку з ферментацыяй. Але калісці можна было набыць толькі цэлыя бабы, якія ўтрымвалі ў сабе шмат масла, таму яшчэ ў XIX стагоддзі гарачы шакалад быў густым і тлустым. Яго гатавалі выключна на малацэ з дадаткам ванілі, карыцы і цукру, залівалі ў адмысловыя высокія, з кароткім носікам заварачнікі, ў якіх ўзбівалі напітак да пены.Як і іншыя напіткі прыгатаваныя з зярнятак какавы, шакалад быў не рэдкасцю і ў нашай шляхты. Нягледзячы на яго дарагоўлю, нашы гаспадыні да сярэдзіны XIX стагоддзя навучыліся гатаваць яго самастойна. Галоўнай умовай лічылі свежыя зярняты какавы, якія ў той час пастаўлялі з Венесуэлы і Эцвадора.ШакаладІнгрыдыеты:1 варыянт прыгатавання:Шакаладны парашок развесці ў невялікай колькасці халоднай вады, уліць у кіпячае малако і давесці да кіпення.2 варыянт прыгатавання:Нацёрты шакалад усыпаць у халоднае малако і давесці да кіпення. Дадаць па смаку цукар. Малако можна замяніць такой жа колькасцю вады.3 варыянт прыгатавання:Спатрэбіцца 50 г шакаладу, 12 ч лыжак цукру, 4 шклянкі малака. Шакалад у парашку перамяшаць з цукрам, уліць крыху кіпеню або гарачага малака і добра расцерці, каб не было камячкоў. Тонкім струменчыкам, увесь час мяшаючы, уліць гарачае малако і давесці да кіпення.КакаваІнгрыдыенты:Як гатаваць:Разведзеныя вадой какаву і цукар уліць, мяшаючы ў кіпячае малако, давесці да кіпення. Замест малака можна ўзяць ваду.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20190131/Chym-sagretstsa-zmku-belaruskya-retsepty-garachykh-napoya-1039840636.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2019
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102397/74/1023977494_74:0:1327:788_1920x0_80_0_0_d5880c07059e607a5be555b3bc819b94.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
прыродная сталоўка: гатуем з таго, што пад нагамі, цiкавосткi, беларуская кухня, шакалад
прыродная сталоўка: гатуем з таго, што пад нагамі, цiкавосткi, беларуская кухня, шакалад
Салодкае прываротнае зелле: як прыгатаваць беларускі шакалад
Этнограф Ларыса Мятлеўская раскрывае сакрэты беларускага народнага шакаладу і вучыць асновым чараўніцтва.
Нашы продкі выкарыстоўвалі зёлкі не толькі як лекі ці прыправы. Людзі надзялялі іх цудадзейнымі якасцямі і верылі, што адварамі з некаторых зёлак можна прыцягнуць каханне.
Акрамя адвараў для любоўнага чараўніцтва зёлкі закладвалі за каўнер, у кішэню ці куды атрымаецца, робячы гэта ўпотай. У народзе лічылі, што каханне могуць выклікаць адвары з любішчыка, бярозавай і дубовай кары. У справу ішлі костачкі кажана, пры дапамозе якіх можна было або прыцягнуць, або адштурхнуць ад сябе каханне, іголкай з нітакай маладых злучалі, а хлебнымі акрайчыкамі, якія павінны былі з’есці закаханыя, замацоўвалі атрыманыя вынікі.
Да такіх метадаў барацьбы за каханне звярталіся не толькі сяляне, але і прадстаўнікі іншых саслоўяў. Толькі прываротнае зелле ў багатых людзей было больш смачным. Напрыклад, у Версалі, пры двары Людовіка ХІV, моцным любоўным сродкам лічылі гарачы шакалад. І гэта не выпадкова, паколькі плады шакаладнага дрэва утрымліваюць танізуючае рэчыва тэабрамін.
Як каштоўная культура шакаладнае дрэва вырошчваецца ў тропіках амаль паўсюдна але яго радзімай лічыцца Амазонія. Першапачаткова з какао-бабоў індзейцы гатавалі напітак, які выкарыстоўвалі падчас рэлігійных абрадаў. Яго магла каштаваць толькі эліта. Гэты напой уяўляў сабой сумесь вады, какао, маіса, ванілі, вострага перцу з дадаткам солі. Лічылася, што ён аднаўляе сілы, супакойвае сэрца, лекуе горла.
Перш чым трапіць да спажыўца ў выглядзе цёртай какавы, какавы-парашку і масла бабы праходзяць пэўную апрацоўку з ферментацыяй. Але калісці можна было набыць толькі цэлыя бабы, якія ўтрымвалі ў сабе шмат масла, таму яшчэ ў XIX стагоддзі гарачы шакалад быў густым і тлустым. Яго гатавалі выключна на малацэ з дадаткам ванілі, карыцы і цукру, залівалі ў адмысловыя высокія, з кароткім носікам заварачнікі, ў якіх ўзбівалі напітак да пены.
Як і іншыя напіткі прыгатаваныя з зярнятак какавы, шакалад быў не рэдкасцю і ў нашай шляхты. Нягледзячы на яго дарагоўлю, нашы гаспадыні да сярэдзіны XIX стагоддзя навучыліся гатаваць яго самастойна. Галоўнай умовай лічылі свежыя зярняты какавы, якія ў той час пастаўлялі з Венесуэлы і Эцвадора.
- 60 г шакаладнага парашку або 100 г нацёртага шакаладу
- 1 л малака
- Цукар па смаку
Шакаладны парашок развесці ў невялікай колькасці халоднай вады, уліць у кіпячае малако і давесці да кіпення.
Нацёрты шакалад усыпаць у халоднае малако і давесці да кіпення. Дадаць па смаку цукар. Малако можна замяніць такой жа колькасцю вады.
Спатрэбіцца 50 г шакаладу, 12 ч лыжак цукру, 4 шклянкі малака. Шакалад у парашку перамяшаць з цукрам, уліць крыху кіпеню або гарачага малака і добра расцерці, каб не было камячкоў. Тонкім струменчыкам, увесь час мяшаючы, уліць гарачае малако і давесці да кіпення.
- 25-30 г какавы
- 30-40г цукру
- 1/2шклянкі вады
- 1 л малака
Разведзеныя вадой какаву і цукар уліць, мяшаючы ў кіпячае малако, давесці да кіпення. Замест малака можна ўзяць ваду.