Фота

Цудоўная васьмёрка: як прыручыць "Грыфона" – фота

Сапраўдныя ваенныя павінны на справе даказваць свае "Доблесць і майстэрства", а ў мірны час для гэтага ёсць спецыяльныя выпрабаванні. Глядзіце на фота Sputnik, што адбывалася пад Віцебскам.
Sputnik
На палігоне Лосвіда чарговы раз адбылося выпрабаванне на права нашэння нагруднага знака "Доблесць і майстэрства". У гэтым годзе праверыць сябе вырашылі больш за 80 прэтэндэнтаў.
У беларускіх лясах экзамен на трываласць праходзілі і шасцёра курсантаў Разанскага вучылішча ПДВ. Праўда, сёлета ні адзін расіянін да фінальнага этапу не дайшоў.
Як сказаў іх камандзір Максім Найдзёнаў, "высновы адпаведныя будуць зроблены", і ў наступным годзе дэсантнікі падрыхтуюцца лепш.
Цікава, што сярод разанскіх курсантаў былі і беларусы, якія пойдуць служыць у армію рэспублікі.
Найдзёнаў распавёў, што іх добра рыхтуюць, каб яны нічым не ўступалі расійскім дэсантнікам і за іх можна толькі адчуваць гонар.
Усе выпрабаванні доўжацца на палігоне чатыры дні і апошні, як водзіцца, найважнейшы. На першым этапе байцам трэба дакладна разлічыць колькасць узрыўчаткі, каб падарваць бетонны слуп ці трубу. Затым іх чакаў агнявы рубеж, дзе правяралася іх валоданне аўтаматам, гранатамётам, кулямётам і снайперскай вінтоўкай.
Далей – больш: на наступным этапе трэба пераадолець сцежку разведчыка пад стрэлы з кулямётаў у дыме шашак.
Перад вырашальным спарынгам – водныя працэдуры. Тут таксама ёсць нюанс: байцам трэба было пераадолець уплаў возера.
Фінал чакаў толькі васьмярых, і ў іх ліку дзвюх дзяўчат. Усе яны справіліся з нагрузкай, выпрабаваннямі і, галоўнае, сабой. Цяпер у беларускай арміі на восем "грыфонаў" больш – усе яны атрымалі запаветны значок з выявай гэтай міфічнай істоты.
1 / 24

2 / 24

3 / 24

4 / 24

5 / 24

6 / 24

7 / 24

8 / 24

9 / 24

10 / 24

11 / 24

12 / 24

13 / 24

14 / 24

15 / 24

16 / 24

17 / 24

18 / 24

19 / 24

20 / 24

21 / 24

22 / 24

23 / 24

24 / 24

>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь