БРЭСТ, 29 ліп – Sputnik. Мастацкая выстава "Ад Масквы да Брэста", прысвечаная дружбе двух брацкіх народаў Беларусі і Расіі, адкрылася напярэдадні ў зале генеральнага консульства Расійскай Федэрацыі ў Брэсце, перадае карэспандэнт Sputnik.
На ёй прадстаўлены каля 70 работ больш за 30 мастакоў абласнога цэнтра.
Наведвальнікі выставы
© Sputnik
"…я шчаслівы, што мастакі адгукнуліся на нашу прапанову правесці такую выставу. Назва яе – "Ад Масквы да Брэста" – сімвалічна. Другі этап гэтай выставы мы б хацелі правесці ў Маскве. Разам з аддзелам культуры Брэсцкага гарвыканкама зараз працуем над гэтым", – адзначыў генеральны консул РФ у Брэсце Алег Мурашаў.
Генеральны консул РФ у Брэсце Алег Мурашаў
© Sputnik
У консульстве будзе праведзены аўкцыён, падчас якога прададуць тры работы мясцовых мастакоў. Атрыманыя грошы ахвяруюць дзіцячаму дому.
Выстава працягнецца да 11 жніўня, і паглядзець яе можа любы ахвочы, праўда, па папярэднім запісе ў генконсульстве РФ у Брэсце.
На выставе ў Брэсце
© Sputnik
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Кнігу аб партызанскім руху ў гады ВАВ у Беларусі і РФ прэзентавалі ў Брэсце
30-годдзе дыпламатычных адносін Беларусі і Расіі: гістарычныя кадры
У Полацку адкрылі Цэнтр рускай мовы, гісторыі і культуры