Суд па справе аб спробе дзяржперавароту зрабілі адкрытым

На першапачатковых этапах следства заявілася, што змоўшчыкі планавалі ўстараненне прэзідэнта Лукашэнкі, ці ёсць гэты пункт у канчатковым абвінавачанні, прэсе невядома.
Sputnik
МІНСК, 29 ліп – Sputnik. Мінскі абласны суд пачынае разгляд крымінальнай справы аб спробе дзяржаўнага перавароту, перадае карэспандэнт Sputnik.
Калегія па крымінальных справах Мінскага абласнога суда будзе разглядаць справу ў выязным судовым пасяджэнні – у Мінскім раённым судзе. У гэтым жа судзе разглядалі і крымінальную справу Марыі Калеснікавай і Максіма Знака.
Па гэтай справе праходзяць пяць абвінавачаных, тры з якіх – юрыст з падвойным грамадзянствам Юрый Зянковіч, палітолаг Аляксандр Фядута і лідар апазіцыйнай партыі Рыгор Кастусёў абвінавачваюцца ў змове, здзейсненай з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам (ч. 1 арт. 357 КК), а яшчэ два фігуранты – Вольга Галубовіч і Дзяніс Краўчук – у актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 КК).
У зале суда перад пасяджэннем
Акрамя гэтага, Зянковічу інкрымінаваны стварэнне экстрэмісцкага фарміравання і кіраўніцтва такім фарміраваннем (ч. 1 арт. 361-1 КК), заклікі да захопу дзяржаўнай улады (ч. 3 арт. 361 КК), распальванне сацыяльнай варожасці і звады, учыненае групай асоб (ч. 3 артыкула 130 КК).

Працэс зрабілі адкрытым

Судовы працэс па справе аб спробе дзяржаўнага перавароту зрабілі адкрытым пасля таго, як дзяржаўны абвінаваўца заявіў адпаведнае хадайніцтва.
Як перадае карэспандэнт Sputnik, як толькі з'явілася інфармацыя аб тым, што працэс зрабілі адкрытым, да будынка суда прыбылі сваякі абвінавачаных, у тым ліку жонка Аляксандра Фядуты.
За некалькі хвілін да пачатку працэсу адвакаты абмяркоўваюць з падабароннымі стратэгію абароны

Падпіска аб невыдаванні

Як заявіла Sputnik абаронца Кастусёва адвакат Інэса Аленская, з іх, як і іншых удзельнікаў працэсу, была ўзята падпіска аб невыдаванні.
"На жаль, абарона звязана падпіскай аб невыдаванні звестак папярэдняга следства і таму не можа паведамляць аб стратэгіі абароны, аб пазіцыях абвінавачаных, аб іншых абставінах", - сказала Аленская.
У сваю чаргу дачка Кастусёва Кацярына паведаміла, што, як ёй вядома з пісем, яе бацька на стадыі папярэдняга следства сваю віну не прызнаў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Змова з мэтай захопу ўлады: справа экс-супрацоўніцы дзяржТБ накіравана ў суд
Прыгавор расіянцы Сапезе набыў законную моц
Мінск мае права зноў патрабаваць экстрадыцыі Пуцілы і Ціханоўскай – Генпракуратура