https://bel.sputnik.by/20220520/mnsk-mae-prava-zno-patrabavats-ekstradytsy-putsly--tskhanoskay--genprakuratura-1062866155.html
Мінск мае права зноў патрабаваць экстрадыцыі Пуцілы і Ціханоўскай – Генпракуратура
Мінск мае права зноў патрабаваць экстрадыцыі Пуцілы і Ціханоўскай – Генпракуратура
Sputnik Беларусь
Крымінальная справа ў дачыненні да Ціханоўскай і Пуцілы знаходзіцца ў вытворчасці Следчага камітэта. 20.05.2022, Sputnik Беларусь
2022-05-20T14:16+0300
2022-05-20T14:16+0300
2022-05-20T14:16+0300
генпракуратура
сцяпан пуціла
святлана ціханоўская
злачынства
расследаванне злачынстваў
грамадства
экстрадыцыя
справа
крымінальная справа
пратэсты пасля выбараў у беларусі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104312/27/1043122772_0:202:1944:1296_1920x0_80_0_0_7bc85f1b85f7fa5616e2f2836d06c10e.jpg
МІНСК, 20 мая – Sputnik. Мінск мае права нанава патрабаваць экстрадыцыі Сцяпана Пуцілы і Святланы Ціханоўскай, заявілі ў Генпракуратуры.Як растлумачыў намеснік генпракурора, згодна з міжнародным правам і беларускім заканадаўствам, колькасць запытаў аб выдачы асобы па адной і той жа справе не абмежавана."У судовай практыцы былі прэцэдэнты (калі некалькі разоў накіроўвалі запыт на выдачу адной і той жа асобы - Sputnik). Падчас следства з’яўляліся новыя даныя, якія запытаны бок прымаў і задавальняў запыт запытальнага боку", – сказаў Андрэй Стук.Справы супраць ЦіханоўскайУ Беларусі Святлана Ціханоўская з’яўляецца фігурантам па крымінальнай справе, узбуджанай у дачыненні да членаў Каардынацыйнага савета апазіцыі па ч. 1 арт. 361 КК Беларусі – "за публічныя заклікі да захопу дзяржаўнай улады, гвалтоўнай змены канстытуцыйнага ладу рэспублікі або здзяйснення іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы краіны".Экс-кандыдат у прэзідэнты знаходзіцца ў міждзяржаўным вышуку СНД. Раней Ціханаўскую ўнеслі ў тэрарыстычны спісак КДБ.У пачатку сакавіка 2022 года Генпракуратура Беларусі ўзбудзіла яшчэ адну крымінальную справу ў дачыненні да Святланы Ціханоўскай – па частцы 3 артыкула 361 КК Беларусі. Адзначаецца, што яна запісала і размясціла ў YouTube і Telegram відэаролік з публічнымі заклікамі да дыверсіі, тэрарызму, здрады дзяржаве і дзеянняў, "накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь".У ліпені 2021 года стала вядома, што Літва адмовілася выдаць экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Святлану Ціханоўскую.У чым абвінавачваюць Сцяпана ПуцілуСцяпана Пуцілу ў Беларусі абвінавачваюць у арганізацыі масавых беспарадкаў, распальванні варожасці і іншых злачынствах.У дачыненні да Пуцілы і другога заснавальніка Telegram-канала Рамана Пратасевіча ўзбуджана крымінальная справа па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса – па ч.3 арт.130 "Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці або звады" (санкцыя прадугледжвае пакаранне да 12 гадоў пазбаўлення волі) , па арт. 293 "Масавыя беспарадкі" (да 3 гадоў пазбаўлення волі), па арт. 342. "Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх" (да 2 гадоў пазбаўлення волі).У кастрычніку 2020 года суд Цэнтральнага раёна Мінска прызнаў інфармацыйны канал NEXTA-Live і лагатып NEXTA экстрэмісцкімі матэрыяламі.Прозвішчы Пуцілы і Пратасевіча Камітэт дзяржаўнай бяспекі ўнёс у Пералік асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці ў лістападзе 2020 года. Пратасевіч у гэтым спіску лічыцца пад нумарам 726. Яны сталі першымі грамадзянамі Беларусі, якіх КДБ унесла ў гэты спісак.У студзені гэтага года акруговы суд Варшавы адмовіў у выдачы Мінску Сцяпана Пуцілы.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104312/27/1043122772_126:0:1854:1296_1920x0_80_0_0_db4db4accb8d5f3c705236cc294a74be.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
генпракуратура, сцяпан пуціла, святлана ціханоўская, злачынства, расследаванне злачынстваў, грамадства, экстрадыцыя, справа, крымінальная справа, пратэсты пасля выбараў у беларусі, экстрэмізм, тэрарызм, следчы камітэт рэспублікі беларусь
генпракуратура, сцяпан пуціла, святлана ціханоўская, злачынства, расследаванне злачынстваў, грамадства, экстрадыцыя, справа, крымінальная справа, пратэсты пасля выбараў у беларусі, экстрэмізм, тэрарызм, следчы камітэт рэспублікі беларусь
Мінск мае права зноў патрабаваць экстрадыцыі Пуцілы і Ціханоўскай – Генпракуратура
Крымінальная справа ў дачыненні да Ціханоўскай і Пуцілы знаходзіцца ў вытворчасці Следчага камітэта.
МІНСК, 20 мая – Sputnik. Мінск мае права нанава патрабаваць экстрадыцыі Сцяпана Пуцілы і Святланы Ціханоўскай, заявілі ў Генпракуратуры.
"Крымінальная справа (у дачыненні да Ціханоўскай і Пуцілы - Sputnik) знаходзіцца ў вытворчасці Следчага камітэта, і, калі СК прадставіць нам адпаведны пакет для экстрадыцыі дадзеных асоб, мы разгледзім гэтае пытанне і прымем адпаведнае рашэнне", - заявіў намеснік генеральнага пракурора Беларусі Аляксей Стук, адказваючы на пытанне карэспандэнта Sputnik.
Як растлумачыў намеснік генпракурора, згодна з міжнародным правам і беларускім заканадаўствам, колькасць запытаў аб выдачы асобы па адной і той жа справе не абмежавана.
"У судовай практыцы былі прэцэдэнты (калі некалькі разоў накіроўвалі запыт на выдачу адной і той жа асобы - Sputnik). Падчас следства з’яўляліся новыя даныя, якія запытаны бок прымаў і задавальняў запыт запытальнага боку", – сказаў Андрэй Стук.
Справы супраць Ціханоўскай
У Беларусі Святлана Ціханоўская з’яўляецца фігурантам па крымінальнай справе, узбуджанай у дачыненні да членаў Каардынацыйнага савета апазіцыі па ч. 1 арт. 361 КК Беларусі – "за публічныя заклікі да захопу дзяржаўнай улады, гвалтоўнай змены канстытуцыйнага ладу рэспублікі або здзяйснення іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы краіны".
Экс-кандыдат у прэзідэнты знаходзіцца ў міждзяржаўным вышуку СНД. Раней Ціханаўскую ўнеслі ў тэрарыстычны спісак КДБ.
У пачатку сакавіка 2022 года Генпракуратура Беларусі ўзбудзіла яшчэ адну крымінальную справу ў дачыненні да Святланы Ціханоўскай – па частцы 3 артыкула 361 КК Беларусі. Адзначаецца, што яна запісала і размясціла ў YouTube і Telegram відэаролік з публічнымі заклікамі да дыверсіі, тэрарызму, здрады дзяржаве і дзеянняў, "накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь".
У ліпені 2021 года стала вядома, што Літва адмовілася выдаць экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Святлану Ціханоўскую.
У чым абвінавачваюць Сцяпана Пуцілу
Сцяпана Пуцілу ў Беларусі абвінавачваюць у арганізацыі масавых беспарадкаў, распальванні варожасці і іншых злачынствах.
У дачыненні да Пуцілы і другога заснавальніка Telegram-канала Рамана Пратасевіча ўзбуджана крымінальная справа па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса – па ч.3 арт.130 "Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці або звады" (санкцыя прадугледжвае пакаранне да 12 гадоў пазбаўлення волі) , па арт. 293 "Масавыя беспарадкі" (да 3 гадоў пазбаўлення волі), па арт. 342. "Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх" (да 2 гадоў пазбаўлення волі).
У кастрычніку 2020 года суд Цэнтральнага раёна Мінска прызнаў інфармацыйны канал NEXTA-Live і лагатып NEXTA экстрэмісцкімі матэрыяламі.
Прозвішчы Пуцілы і Пратасевіча Камітэт дзяржаўнай бяспекі ўнёс у Пералік асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці ў лістападзе 2020 года. Пратасевіч у гэтым спіску лічыцца пад нумарам 726. Яны сталі першымі грамадзянамі Беларусі, якіх КДБ унесла ў гэты спісак.
У студзені гэтага года акруговы суд Варшавы адмовіў у выдачы Мінску Сцяпана Пуцілы.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь КДБ унёс "Атрады Хофмана" у
тэрарыстычны спісакПратасевіч - пра пратэсты ў Беларусі і працу NEXTA