Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе

Мінабароны РФ: расійскія вайскоўцы знішчылі дзве ўстаноўкі РСЗА HIMARS

Сістэма залпавага агню рэгулярна мільгае ў зводках Мінабароны РФ, паставілі HIMARS Украіне са Злучаных Штатаў Амерыкі.
Sputnik
МІНСК, 1 жні – Sputnik. Высокадакладнай зброяй расійскія вайскоўцы нанеслі ўдар па тэрыторыі завода "Украінскія энергетычныя машыны", дзе былі знішчаны дзве амерыканскія РСЗА HIMARS, паведаміў падчас брыфінгу афіцыйны прадстаўнік Мінабароны РФ Ігар Канашэнкаў.
Ён таксама дадаў, што ў выніку ўдару знішчаны 53 украінскія нацыяналісты і замежныя наёмнікі. Акрамя таго, па пункце часовай дыслакацыі 92-й мехбрыгады УСУ ў Харкаве таксама ўдарылі вайскоўцы РФ, ліквідавана да 200 нацыяналістаў і сем адзінак бронетэхнікі.
Канашэнкаў на брыфінгу ў панядзелак таксама заявіў, што ўкраінскія салдаты не хочуць ваяваць і масава пакідаюць баявыя пазіцыі.
"З-за вялікіх беззваротных страт у 93-й механізаванай брыгадзе УСУ на Харкаўскім кірунку і ў 128-й горна-штурмавой брыгадзе на Запарожскім кірунку, адзначаецца масавае пакіданне баявых пазіцый і дэзерцірства асабовага складу гэтых злучэнняў у цэнтральныя і заходнія раёны Украіны", - сказаў ён.

Барацьба з HIMARS

Амерыканскія сістэмы залпавага агню HIMARS згадваюцца ў ваенных зводках рэгулярна. 24 ліпеня паведамлялася аб перахопе ракет гэтых сістэм у ліку іншых, збітых расійскімі сродкамі СПА над Херсонскай і Запарожскай абласцямі і тэрыторыяй ДНР. Таксама, як паведамлялася, гэтай сістэмай УСУ нанеслі ўдар па СІЗА ў Аленаўцы ў ДНР, у выніку чаго загінулі дзесяткі палонных украінскіх вайскоўцаў.

Пастаўкі зброі ЗША

ЗША пастаўляюць зброю для ўкраінскіх падраздзяленняў у зону канфлікту з лютага, сярод іх – верталёты, ваенныя аўтамабілі, артылерыйская зброя, пераносныя зенітна-ракетныя комплексы і дроны.
Масква неаднаразова падкрэслівала, што пастаўкі краінамі Захаду ўзбраенняў на Украіну толькі пагаршаюць сітуацыю і зацягваюць канфлікт.
У Крамлі таксама адзначалі, што ўкраінскі бок не ўсю заходнюю зброю выкарыстоўвае эфектыўна. Кіраўнік расійскага МЗС Сяргей Лаўроў казаў аб тым, што частка пастаўленых на Украіну ўзбраенняў перапрадаецца на чорным рынку, а абслугоўваннем сістэм HIMARS займаюцца не ўкраінскія вайскоўцы, а замежныя спецыялісты.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Расійскія вайскоўцы знішчылі звыш ста ракет да РСЗА HIMARS – Мінабароны РФ
Крытычныя страты панесла 57-я мотапяхотная брыгада УСУ – Мінабароны РФ
Што чакае Захад пасля вяртання з Украіны наёмнікаў, расказалі ў МЗС РФ
RT адкрывае прыём заявак на міжнародную прэмію для ваенкораў
"Дакладнасць – стопрацэнтная": склад УСУ знесены "Смерчем" – відэа