Улады Беларусі хочуць актывізаваць працу тэхнапаркаў

Беларускі прэзідэнт падпісаў указ, якім зменена палажэнне аб стварэнні тэхнапаркаў.
Sputnik
МІНСК, 2 жні – Sputnik. Дзейнасць тэхнапаркаў хочуць актывізаваць у Беларусі, адпаведныя змяненні ўнесены ў заканадаўства рэспублікі, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
У аўторак 2 жніўня беларускі прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, мэта якога – удасканаленне выканання інавацыйных праектаў і ўмоў працы навукова-тэхналагічных паркаў.
"Дакументам зацверджана новая рэдакцыя Палажэння аб парадку стварэння суб’ектаў інавацыйнай структуры, якой прадугледжаны экспертыза бізнес-праекта юрыдычнай асобы, умовы рэгістрацыі рэзідэнтаў тэхнапаркаў і прымянення кампенсуючых ільгот", - гаворыцца ў паведамленні.
Акрамя таго, указам вызначаны парадак дзейнасці фондаў інавацыйнага развіцця тэхнапаркаў (на перыяд з 2023 па 2027 гады), у тым ліку крыніцы іх фарміравання, умовы ліквідацыі і напрамкі выкарыстання.
У прэс-службе ўдакладнілі, што, як чакаецца, прыняцце гэтага дакумента дасць магчымасць актывізаваць дзейнасць такіх паркаў, палепшыць умовы развіцця інавацыйнага прадпрымальніцтва ў рэгіёнах рэспублікі і стварыць дадатковыя працоўныя месцы.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Лукашэнка заклікаў узмацніць супрацоўніцтва з Расіяй у мікраэлектроніцы
Беларускі ВПК залежыць ад імпартных кампанентаў – Лукашэнка
НАН плануе стварыць "Акадэмтэхнаград"