Беларусь адкрыла Генконсульства ў Мумбаі

У МЗС лічаць, што з’яўленне яшчэ адной беларускай замежнай установы ў Індыі сведчыць аб прагрэсе ў развіцці супрацоўніцтва паміж краінамі па многіх напрамках.
Sputnik
МІНСК, 5 жні – Sputnik. Беларускае Генеральнае консульства адкрылася ў індыйскім горадзе Мумбаі, паведамляе беларускае МЗС.
Урачыстая цырымонія адбылася ў чацвер, 4 жніўня. Беларусь на гэтым мерапрыемстве прадстаўляў першы намеснік кіраўніка МЗС Сяргей Алейнік, а ад індыйскага боку быў першы намеснік кіраўніка апарата міністэрства харчавання і абароны праў спажыўцоў штата Махараштра Віджай Вагхмарэ.
"Адкрыццё яшчэ адной беларускай замежнай установы ў Індыі ў 30-ю гадавіну ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж краінамі сімвалізуе значны прагрэс у развіцці палітычнага, гандлёва-эканамічнага і гуманітарнага супрацоўніцтва", - адзначыў Алейнік, яго словы прыводзіць прэс-служба знешнепалітычнага ведамства.
Ён таксама падкрэсліў, што ўзаемадзеянне з Індыяй – адзін з прыярытэтаў знешняй палітыкі Беларусі.
У мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел кіраўнікі консульскіх устаноў, акрэдытаваных у Мумбаі, прадстаўнікі беларускіх і індыйскіх бізнес-колаў.

Дзе Беларусь адкрыла і закрыла дыппрадстаўніцтвы

Нагадаем, у красавіку мінулага года прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на нарадзе па знешняй палітыцы заявіў, што хоча аптымізаваць колькасць пасольстваў Беларусі за мяжой.
Потым кіраўнік МЗС Уладзімір Макей казаў, што Мінск закрые пасольствы ў некалькіх краінах, дзе работа дыппрадстаўніцтваў не прыносіць патрэбнай знешнеэканамічнай аддачы.
Так, было прынята рашэнне закрыць пасольства Беларусі ў Эквадоры. Яшчэ беларускае пасольства пераехала з Хабараўска ва Уладзівасток. Сваю дыпмісію Беларусь закрыла ў Канадзе, а таксама спыніла працу генконсульства ў Нью-Йорку. Пры гэтым у мінулым годзе Беларусь адкрыла прадстаўніцтва ў Калумбіі, а ў ліпені 2022-га ў Зімбабвэ.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Лукашэнка назваў пасольства Беларусі ў Расіі другім урадам
У МЗС расказалі, ці ёсць масавы ад'езд еўрапейскіх паслоў з Беларусі
Праца пасольства ЗША ў Мінску прыпынена