Военнослужащие реактивной артиллерийской батареи РСЗО БМ-21 Град  - Sputnik Беларусь, 1920
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб’явіў аб правядзенні ваеннай спецаперацыі ў Данбасе. Ён выступіў са зваротам да расіян, у якім паведаміў, што ДНР і ЛНР папрасілі Расію аб дапамозе. Падрабязнасці аб спецаперацыі РФ чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Праца пасольства ЗША ў Мінску прыпынена

© Sputnik / Иван Руднев / Перайсці ў медыябанкБудынак пасольства ЗША ў Мінску
Будынак пасольства ЗША ў Мінску - Sputnik Беларусь, 1920, 28.02.2022
Падпісацца
Гэтыя меры прыняты з меркаванняў бяспекі на фоне ваеннай спецаперацыі Расіі на Украіне, заявілі ў Дзярждэпе.
МІНСК, 28 лют – Sputnik. Дзярждэпартамент ЗША паведаміў аб прыпыненні працы амерыканскага пасольства ў Мінску, таксама, згодна з распараджэннем ведамства, дазволены добраахвотны ад’езд супрацоўнікаў пасольства ў Маскве, якія не задзейнічаны ў аператыўнай працы.
У Дзярждэпе растлумачылі, што гэтыя меры прыняты ў мэтах забеспячэння бяспекі ва ўмовах ваеннай спецаперацыі ва Украіне, якая праводзіцца Расіяй.
"Дзярждэпартамент ЗША прыпыніў дзейнасць нашага пасольства ў Мінску і дазволіў добраахвотны ад’езд некрытычнага персаналу і членаў іх сямей нашага пасольства ў Маскве", - гаворыцца ў заяве ведамства.
Там таксама адзначана, што Дзярждэпартамент прадаўжае ажыццяўляць карэкціроўку ўзроўню прысутнасці сваіх дыпламатаў у пасольствах і консульствах па ўсім свеце. Крытэрыямі ў падыходах з’яўляецца ацэнка ўмоў у сферы бяспекі і сітуацыі ў ахове здароўя.
У Дэярждэпе падкрэслілі, што бяспека амерыканскіх грамадзян па ўсім свеце з’яўляецца прыярытэтам для Вашынгтона.

Ваенная спецаперацыя

У панядзелак, 21 лютага, прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў аб прызнанні суверэнітэту Данецкай і Луганскай народных рэспублік і падпісаў адпаведныя ўказы.
Пазней кіраўнікі ДНР Дзяніс Пушылін і ЛНР Леанід Пасечнік звярнуліся да расійскага лідара з просьбай аказаць дапамогу ў адбіцці агрэсіі з боку Узброеных сіл Украіны.
У чацвер, 24 лютага, Пуцін аб’явіў аб пачатку спецаперацыі ў Данбасе. Пры гэтым ён адзначыў, што ўся адказнасць за кровапраліцце будзе на сумленні кіруючага ва Украіне рэжыму, і заклікаў украінскіх вайскоўцаў скласці зброю.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Расійска-ўкраінскія перагаворы пачаліся ў Беларусі
"Спазніліся на 8 гадоў": у спецаперацыі РФ у Данбасе ёсць некалькі задач – Фурсаў
Рыхтаваліся да рознага: Еўрасаюз прыме бежанцаў з Украіны
У Дзярждуме параўналі магчымыя санкцыі Захаду з крадзяжом
Спецаперацыя ў Данбасе і перамовы ў Беларусі: што вядома да гэтай гадзіны
Стужка навiн
0