Першы выпадак каронавіруса "амікрон-ніндзя" выяўлены ў Мінску – СМІ

Спецыялісты сцвярджаюць, што адзін пацыент можа заразіць новым штамам да 12 чалавек – гэта ў два разы больш у параўнанні з іншымі мутацыямі COVID.
Sputnik
МІНСК, 9 жні – Sputnik. Першы выпадак каронавіруса "амікрон-ніндзя" лабараторна пацверджаны ў Мінску, паведамляе агенцтва "Мінск-Навіны".
"Штам "ніндзя", або "амікрон 4/5", з'яўляецца пятай лініяй мутацыі віруса паходжаннем з Паўднёвай Афрыкі. Ён цяпер найбольш распаўсюджаны ў ЗША і Заходняй Еўропе", - гаворыцца ў публікацыі на сайце агенцтва.
Там жа тлумачыцца, што незвычайную назву штам COVID-19 атрымаў "з-за ўласцівасці паспяхова адыходзіць ад імуннага адказу і ўхіляцца ад антыцел".
Агенцтва са спасылкай на спецыялістаў, піша, што "амікрон-ніндзя" можа пракрасціся ў арганізм так, што імунная сістэма яго проста не заўважыць", а рэакцыя на яго будзе толькі тады, калі віруса ў арганізме будзе ўжо занадта шмат.
У сувязі з гэтым урачы рэкамендуюць прайсці курс вакцынацыі і рэвакцынацыі напярэдадні восеньскага сезона. Асабліва гэтая рэкамендацыя датычыцца тых, хто знаходзіцца ў групе рызыкі.
У Міністэрстве аховы здароўя Sputnik паабяцалі пракаменціраваць сітуацыю з новым штамам пазней.
У Беларусі, паводле апошніх звестак Міністэрства аховы здароўя (на 1 ліпеня), зарэгістравана 994 037 выпадкаў COVID-19. У міністэрстве раней абяцалі кожны месяц першага чысла прыводзіць новую статыстыку, але інфармацыя за 1-е жніўня не прыводзілася.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Мінздароўя дазволіла вакцынаваць ад каронавіруса дзяцей з 5 гадоў
У Беларусі зарэгістравана яшчэ адна вакцына ад каронавіруса – кубінская
Калі будзе новая хваля каронавіруса, расказалі ў Міністэрстве аховы здароўя
Амаль гатова: у Беларусі дабудавалі лінію для вытворчасці вакцыны ад COVID
Расія ўнесла канцэпцыю ўзаемнага прызнання дакументаў аб вакцынацыі ў АЦЭС