https://bel.sputnik.by/20220616/amal-gatova-u-belarus-dabudaval-lnyu-dlya-vytvorchasts-vaktsyny-ad-covid-1063710497.html
Амаль гатова: у Беларусі дабудавалі лінію для вытворчасці вакцыны ад COVID
Амаль гатова: у Беларусі дабудавалі лінію для вытворчасці вакцыны ад COVID
Sputnik Беларусь
Згодна з планамі, сёлета з канвеера павінна сысці першая партыя айчыннай вакцыны ад каронавіруса. Для гэтага спачатку запускаюць невялікую лінію, а пад... 16.06.2022, Sputnik Беларусь
2022-06-16T14:14+0300
2022-06-16T14:14+0300
2022-06-16T14:14+0300
каронавірус covid-19
вакцына
вытворчасць
здароўе
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0c/14/1058854754_0:104:3001:1792_1920x0_80_0_0_e13b0553276a48a93042c9cc9e3445ea.jpg
МІНСК, 16 чэр - Sputnik. Першую лінію для вытворчасці доследна-прамысловай партыі беларускай вакцыны ад каронавіруса практычна дабудавалі, аб гэтым паведамілі на прадпрыемстве "Мінскбуд".Для першых партый вакцыны было вырашана аддаць частку вытворчых карпусоў на заводзе ветпрэпратаў "БелВітуніфарм" пад Віцебскам. Побач тым часам будуецца асобная вытворчасць, дзе ў будучыні змогуць вырабляць любыя вакцынныя прэпараты, не толькі ад каронавіруса.Як раней паведамляў Sputnik, пад пробную партыю адведзены 8-мы паверх корпуса "БелВітуніфарма".Цяпер усе будаўніча-мантажныя работы ўжо выкананы, акрамя ашалёўкі столяў - там будзе манціравацца абсталяванне. Пры рэканструкцыі фактычна памяшканне было адбудавана нанава."Аздабленне ўсіх памяшканняў трэст выканаў з HPL-панэляў уласнай вытворчасці. Патрабаванні самыя цвёрдыя, як да аперацыйных – сцены без гарызантальных швоў, мінімальныя допускі, ідэальная дакладнасць паміж панэлямі і ніводнага прамога кута, каб мікробам няма дзе было пасяліцца", - пахваліліся ў "Мінскбуд".Вакцына ад каронавіруса па-беларускуДля вытворчасці беларускай вакцыны выбралі пляцоўку "БелВітуніфарм" пад Віцебскам.Прадпрыемства спецыялізуецца на выпуску ветпрэратаў, але гэта адзіная ў краіне вытворчасць, якая займалася імунабіялагічнымі лекамі. Новая вытворчасць вакцыны ад каронавіруса і ветэрынарнае ніяк не будуць паміж сабой звязаны. Эксперыментальная партыя, зробленая на этапе лабараторый, прайшла папярэднія іспыты. Навукоўцы ўжо расказвалі, што папярэдне вакцына паказала сваю бяспеку і эфектыўнасць: яна не таксічная і стымулюе выпрацоўку спецыфічных антыцелаў. Цяпер праект выйшаў на наступны этап - распрацоўка тэхналогіі вытворчасці.Характэрна, што ў маі Міністэрства аховы здароўя звярнула ўвагу, што сітуацыя ў краіне з каронавірусам настолькі стабілізавалася, што больш няма неабходнасці весці штодзённую справаздачу аб хворых. Статыстыку па каронавірусе абяцалі выдаваць грамадскасці раз на месяц. З сярэдзіны мая таксама не публікавалася інфармацыя аб ходзе вакцынацыі.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0c/14/1058854754_236:0:2763:1895_1920x0_80_0_0_828c9b521fde0b7ba1e0a9c8d35a855e.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
каронавірус covid-19, вакцына, вытворчасць, здароўе
каронавірус covid-19, вакцына, вытворчасць, здароўе
Амаль гатова: у Беларусі дабудавалі лінію для вытворчасці вакцыны ад COVID
Згодна з планамі, сёлета з канвеера павінна сысці першая партыя айчыннай вакцыны ад каронавіруса. Для гэтага спачатку запускаюць невялікую лінію, а пад прамысловыя аб'ёмы будуюць цэлы завод.
МІНСК, 16 чэр - Sputnik. Першую лінію для вытворчасці доследна-прамысловай партыі беларускай вакцыны ад каронавіруса практычна дабудавалі, аб гэтым паведамілі на прадпрыемстве "Мінскбуд".
Для першых партый вакцыны было вырашана аддаць частку вытворчых карпусоў на заводзе ветпрэпратаў "БелВітуніфарм" пад Віцебскам. Побач тым часам будуецца асобная вытворчасць, дзе ў будучыні змогуць вырабляць любыя вакцынныя прэпараты, не толькі ад каронавіруса.
"Цяпер генпадрадны філіял СУ-201 завяршае рэканструкцыю дзеючай вытворчасці для размяшчэння невялікай лініі, дзе зробяць першую доследна-прамысловую партыю. Далей прэпарат будуць выпускаць на асобным заводзе, які пабудуюць тут жа", - паведаміў падрадчык.
Як раней паведамляў Sputnik, пад пробную партыю адведзены 8-мы паверх корпуса "БелВітуніфарма".
Цяпер усе будаўніча-мантажныя работы ўжо выкананы, акрамя ашалёўкі столяў - там будзе манціравацца абсталяванне. Пры рэканструкцыі фактычна памяшканне было адбудавана нанава.
"Аздабленне ўсіх памяшканняў трэст выканаў з HPL-панэляў уласнай вытворчасці.
Патрабаванні самыя цвёрдыя, як да аперацыйных – сцены без гарызантальных швоў, мінімальныя допускі, ідэальная дакладнасць паміж панэлямі і ніводнага прамога кута, каб мікробам няма дзе было пасяліцца", - пахваліліся ў "Мінскбуд".
Вакцына ад каронавіруса па-беларуску
Для вытворчасці беларускай вакцыны выбралі пляцоўку "БелВітуніфарм" пад Віцебскам.
Прадпрыемства спецыялізуецца на выпуску ветпрэратаў, але гэта адзіная ў краіне вытворчасць, якая займалася імунабіялагічнымі лекамі. Новая вытворчасць вакцыны ад каронавіруса і ветэрынарнае ніяк не будуць паміж сабой звязаны.
Эксперыментальная партыя, зробленая на этапе лабараторый, прайшла папярэднія іспыты. Навукоўцы ўжо расказвалі, што папярэдне вакцына паказала сваю бяспеку і эфектыўнасць: яна не таксічная і стымулюе выпрацоўку спецыфічных антыцелаў. Цяпер праект выйшаў на наступны этап - распрацоўка тэхналогіі вытворчасці.
Характэрна, што ў маі Міністэрства аховы здароўя звярнула ўвагу, што сітуацыя ў краіне з каронавірусам настолькі стабілізавалася, што больш няма неабходнасці весці штодзённую справаздачу аб хворых. Статыстыку па каронавірусе абяцалі выдаваць грамадскасці раз на месяц. З сярэдзіны мая таксама не публікавалася інфармацыя аб ходзе вакцынацыі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Беларусь адмяняе ўсе
каронавірусныя абмежаванні для замежнікаў
Што з кавіднымі надбаўкамі? Міністэрства аховы здароўя
аб заробках медыкаўПРЦ на COVID-19 у прыватных лабараторыях больш рабіць не будуць