"Белшына" можа замяніць Michelin на расійскім рынку

Паводле слоў віцэ-прэм’ера краіны, вельмі важна зараз заняць месца ў вытворчасці і пастаўцы буйнагабарытных шын для кар’ерных самазвалаў БелАЗ.
Sputnik
МІНСК, 29 жні – Sputnik. Вытворца беларускіх аўтамабільных шын "Белшына" можа замяніць на расійскім рынку японскія і французскія кампаніі, заявіў віцэ-прэм’ер Пётр Пархомчык.
Ён сказаў, што два замежныя вытворцы сышлі з расійскага рынка – гэта Bridgestone (Японія) і Michelin (Францыя).
"Зразумела, што нехта павінен гэтае месца заняць. Вядома, было б выдатна, каб гэтае месца заняла наша "Белшына". Таму ёсць магчымасць якраз вярнуцца на гэты рынак, заявіць пра сябе. Вельмі важна заняць месца ў вытворчасці і пастаўцы буйнагабарытных шын – той праект, які цяпер наша "Белшына" рэалізуе. Гэта значыць шыны для кар’ерных самазвалаў маркі "БелАЗ", - паведаміў Пархомчык у эфіры "Беларусь 1".
Паводле яго слоў, усё, што краіна вырабляе, паспяхова рэалізуецца ў бліжэйшых краінах.

Не толькі шыны

Пасля ўвядзення санкцый на расійскім рынку ўзнік дэфіцыт фар і ліхтароў для айчыннага аўтапрама. Многія замежныя вытворцы гэтага аўтакампанента спынілі экспарт, і тут на дапамогу прыйшло беларускае прадпрыемства "Рудзенск".
Цяпер завод забяспечвае фарамі КАМАЗы, ГАЗы, УАЗы, УРАЛы, ПАЗы, ЛіАЗы, машыны ПТЗ і Ростсельмаша. На прадпрыемстве адзначаюць, што беларускія фары каштуюць у два-тры разы танней, аднак па асноўным функцыянале ніколькі не адрозніваюцца ад замежных аналагаў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
У Беларусі наступіла тэхнічная рэцэсія эканомікі
Аўтобусы МАЗ занялі другое месца на рынку РФ у ліпені
Статыстыка Нацбанка: колькі Беларусь нагандлявала з іншымі краінамі