Спыніліся пастаўкі газу па "Паўночным патоку"

Спыненне прапампоўкі звязана з рэгламентнымі працамі на адзіным працоўным газаперапамповачным агрэгаце на КС "Портовая".
Sputnik
МІНСК, 31 жні – Sputnik. Пастаўкі газу па "Паўночным патоку" прыпынены на тры дні ў сувязі з планавым рамонтам на кампрэсарнай станцыі (КС) "Портовая", сведчаць звесткі аператараў газатранспартных сетак.
Аператар газаправода Opal, які прымае газ з "Паўночнага патоку", перастаў атрымліваць яго па магістралі з 4:00 па мінскім часе. "Газпром" папярэджваў аб гэтым аператара загадзя. У газаправод Nel газ перастаў паступаць з 3:00.
Прыпыненне магістралі на тры дні пазбавіць Еўропу амаль 100 мільёнаў кубаметраў расійскага газу. Пасля работ і пры ўмове, што ніякіх тэхнічных няспраўнасцей у агрэгата не будзе, транспарціроўка газу адновіцца да ўзроўню 33 мільёнаў кубаметраў за суткі.

Праца з абмежаваннямі

Нагадаем, з сярэдзіны чэрвеня "СП-1" працуе з абмежаваннямі, а з канца ліпеня – усяго на 20% ад амаль 170 мільёнаў кубоў прапускной магутнасці за суткі.
Расійскі бок неаднаразова падкрэсліваў, што абмежаванне паставак абумоўлена выключна санкцыямі, з-за якіх узніклі праблемы з абслугоўваннем і рамонтам газаперапамповачных агрэгатаў Siemens.
Як заяўляла раней расійскае пасольства ў Берліне, пастаўка ў Германію турбіны для "Паўночнага патоку" пасля рамонту ў Канадзе не адпавядае ўмовам кантракта, Расіі патрэбна пацвярджэнне, што гэтая і іншыя турбіны, якім патрабуецца абслугоўванне, не падпадуць пад санкцыі Канады, Вялікабрытаніі і Еўрасаюза.

Што замінае пастаўкам газу

Раней прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў заявіў, што пастаўкам газу перашкаджаюць толькі тэхналагічныя праблемы, выкліканыя санкцыямі. Пры гэтым ён падкрэсліў, што Расія была і застаецца гатовай выконваць усе свае абавязацельствы.
"Еўрапейскія краіны, Канада, ЗША, Вялікабрытанія ўвялі санкцыі, якія не даюць магчымасці праводзіць сэрвіснае абслугоўванне і рамонтныя работы, а таксама не дазваляе юрыдычна аформіць вяртанне вузлоў і агрэгатаў на месцы іх эксплуатацыі. Іншых перашкод для выканання Расіяй сваіх абавязацельстваў няма", - дадаў афіцыйны прадстаўнік Крамля.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Урад Балгарыі дапусціў аднаўленне паставак газу з Расіі
Латвія аднавіла імпарт расійскага газу
Экс-канцлер ФРГ Шрэдар заклікаў запусціць "Паўночны паток - 2"
"Газпром" знізіць пастаўкі па "Паўночным патоку"
Скарачэнне паставак: Еўропа пачала выкарыстоўваць закуплены на зіму газ