Экс-канцлер ФРГ Шрэдар заклікаў запусціць "Паўночны паток - 2"
© Sputnik / Илья Питалев
/ Падпісацца
Былы кіраўнік нямецкага ўрада расказаў, што падчас сваёй ліпеньскай паездкі ў Маскву сустракаўся з Пуціным.
МІНСК, 3 жні – Sputnik. Былы канцлер Германіі Герхард Шрэдар заклікаў запусціць "Паўночны паток - 2". Аб гэтым ён заявіў у інтэрв’ю часопісу Stern.
"Паўночны паток - 2" быў поўнасцю пракладзены ў 2021 годзе, але да гэтага часу газавая магістраль так і не запушчана. Сертыфікацыю трубаправода спынілі ўжо пры канцлеры Олафе Шольцы 22 лютага 2022 года пасля прызнання Расіяй Данецкай і Луганскай народных рэспублік. Як раней заяўляў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін, "Паўночны паток – 2" – гэта адзін са спосабаў павялічыць пастаўкі расійскага газу ў Еўропу, хоць палова магутнасцей трубаправода зарэзервавана на ўнутранае спажыванне.
"Самым простым рашэннем было б увесці ў эксплуатацыю газаправод "Паўночны паток-2". Ён ужо скончаны. Калі справы пойдуць зусім дрэнна, ёсць гэты трубаправод, і з абодвума працуючымі веткамі газаправода ў нас не будзе праблем з пастаўкамі для нямецкай прамысловасці і нямецкіх хатніх гаспадарак", - сказаў Шрэдар, звяртаючыся да ўлад.
Калі Берлін прыме рашэнне запусціць СП-2, то гэта, на думку Шрэдара, дазволіць знізіць фінансавую нагрузку на радавых еўрапейцаў. Экс-канцлер упэўнены, што людзям, якія ўжо зараз вымушаны лічыць кожны цэнт, у хуткім часе будзе яшчэ цяжэй.
"І тады ў Германіі спытаюць: чаму мы ўвогуле абыходзімся без газу з газаправода? Чаму?" - заключыў Шрэдар.
Таксама ў інтэрв’ю выданню Stern палітык прызнаўся, што сустракаўся з расійскім прэзідэнтам.
"...я не хачу адбіраць ва ўрада чыю-небудзь пасрэдніцкую працу. Але чаму я павінен перастаць весці перагаворы, якія магчымы на законных падставах і не наклічуць непрыемнасцей на мяне і маю сям’ю?" - задаўся пытаннем экс-канцлер.
Адмова Шольца
Канцлер ФРГ Олаф Шольц пры наведванні ў сераду вытворчай пляцоўкі кампаніі Siemens Energy у горадзе Мюльхайм-ан-дэр-Рур выключыў ідэю запуску "Паўночнага патоку - 2".
"Працэс сертыфікацыі ("Паўночнага патоку – 2") быў завершаны па зразумелых прычынах", – заявіў Шольц.
Канцлер зазначыў, што ёсць іншыя магутнасці для паставак расійскага газу ў Еўропу. У прыватнасці, трубапробод "Паўночны паток". Дарэчы, зараз магістраль працуе не на поўную сілу - аб'ём паставак блакітнага паліва скараціўся да 20% ад амаль 170 мільёнаў кубоў прапускной магутнасці ў суткі на фоне праблем з вяртаннем "Газпрому" турбіны з рамонту.
"Працэс сертыфікацыі ("Паўночнага патоку – 2") быў завершаны па зразумелых прычынах", – заявіў Шольц.
Канцлер зазначыў, што ёсць іншыя магутнасці для паставак расійскага газу ў Еўропу. У прыватнасці, трубапробод "Паўночны паток". Дарэчы, зараз магістраль працуе не на поўную сілу - аб'ём паставак блакітнага паліва скараціўся да 20% ад амаль 170 мільёнаў кубоў прапускной магутнасці ў суткі на фоне праблем з вяртаннем "Газпрому" турбіны з рамонту.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
У Бундэстагу заклікалі ўвесці ў эксплуатацыю "Паўночны паток - 2"
Пяскоў пракаменціраваў інфармацыю аб экспрапрыяцыі "Паўночнага патоку - 2"
Скарачэнне паставак: Еўропа пачала выкарыстоўваць закуплены на зіму газ
Магутнасці "Паўночнага патоку - 2" задзейнічаюць для забеспячэння паўночнага захаду Расіі
Расія павінна рыхтавацца да пераарыентацыі рынку энергарэсурсаў - Мядзведзеў